Грамадства77

«Хоць пажар, а хатняе павінна быць зроблена»: хлопчык рабіў заданне па беларускай мове ў самалёце

Карыстальнікі тыктока ў замілаванні: блогер выклаў відэа, як яго маленькі сусед у самалёце рабіў хатняе заданне. На століку перад школьнікам ляжаў падручнік беларускай мовы.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Ролік апублікаваў блогер, падпісаны ў тыктоку як zara_pro_minsk. Ён удакладніў, што зняў відэа на рэйсе, які ляцеў з Егіпта ў Мінск: «Бедны хлопчык. Урокі перш за ўсё. На вышыні 10 тысяч метраў. Беларускую мову трэба здаць да панядзелка».

Відэа набрала 246 тысяч праглядаў і больш за 9500 каментарыяў. Тых, хто пашкадаваў школьніка, была меншасць. Каментарыі кшталту «Ніколі б так не сапсавала адпачынак дзіцяці» адзінкавыя.

Астатнія замілоўваюцца хлопчыкам і лічаць, што бацькі зрабілі слушна, калі ўзялі ў адпачынак падручнікі: «Нармальнае дзіця з нармальным падыходам да жыцця, цяпер без адукацыі нікуды. Лепш адпачываць на моры, чым сядзець на ўроках, пры гэтым веды будуць», «Калі б не вучыўся, у Егіпет паехалі б рэпетытары».

@zara_pro_minsk #уроки #школа #ученик #3класс #минск #беларусь #египет #страдания #шармэльшейх #голова #ору #высота #полет #самолет #смех #боль #родители #кактак #неверю #гимназия #учитель ♬ Это вообще нормально - Lil People

Асабліва парадаваліся настаўнікі: «Вось ёсць адказныя бацькі. А то некаторыя адзін дзень у школе не былі і ўжо «я не ведаў, што задалі». Я кажу, ты што без інтэрнэту быў, на хутары, на востраве?».

Школьнікі ж зразумелі «калегу»: «У нас такая ж самая настаўніца па беларускай: хоць пажар, а хатняе павінна быць зроблена».

Хтосьці слушна заўважыў, што за тыя 9 гадзін, якія самалёт ляціць з Егіпта ў Мінск, нават гуляць у тэлефоне надакучыць. А так і час пройдзе, і карысць будзе.

Каментары7

  • Малайчына
    16.04.2024
    Цудоўны хлопчык, малайчына!
  • Хитер
    16.04.2024
    Так он же в телефоне сидит, а не домашку делает. Ну как мой точно. Учебник для виду положил.
  • ЯНКА
    16.04.2024
    • ВОСЬ СЫМБАЛЬ ТВОЙ •
    📖 Не перастаю зьдзіўляцца, наколькі ж бедны «великий и могучий язык» — язык Пушкинка, Бабарики й Колесниковой! І ўсей гэнай іхняй пасты, што жаруць да лапаты белбульбу, але родную белмову за столькі гадоў незалежнасьці так і не агорылі.
    🦴 «Бедный ребёнок. Рейс Египет — Беларусь» — хтосьці напісаў згодна з правіламі мовы-акупантаўкі, зацемлю, правільна. Але дзе тутака навогул у іх лёгіка? Бо бедны гэта гэта тэй, «кто не может нормально питаться; не может приобрести новую одежду; не может приобрести какие бы то ни было новые товары...».
    🚗 «Ах, бедный Емельян Иванович! Его «Майбах», кстати, Z, попал в такую пробку, и вот он не успел на встречу.» Ямеля што, на печцы ехаў, дык чаму ж ён бедны?!
    🎉 Таму я ўсьцешаны, што сьвядомыя беларусы: хлопчыкі й дзяўчынкі, а таксама іхнія бацькі — не раўня ябацькам і бабарыканам — любяць, вывучаюць, разьвіваюць нашу сапраўды багатую, сакавітую, найпрыгожую родную мову! У носьбіта якой язык (расейскі) няхай цалкам адсохне, калі назаве ён бадзяючагася «паміж пяскоў Эгіпецкай зямлі» й плаваючага «над хвалямі сінеючаго Ніла» нейкім бедным.

Цяпер чытаюць

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»20

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў2

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць