Усяго патроху11

«Я прыляцела да вас з Японіі». Як беларускамоўная японка шукала беларусаў у Польшчы

Сіёры зайшла, павіталася па-беларуску і пачала рабіць з іншымі беларусамі папяровых птушак. Ніхто не заўважыў нічога незвычайнага — яе беларуская мова была без акцэнту і цікавілася яна беларускай культурай і асяроддзем. У канцы яна сказала: «Я прыляцела да вас з Японіі» — і пачаставала прысутных японскімі цукеркамі. Карэспандэнтка Hrodna.life Таццяна Савіч пазнаёмілася з беларускамоўнай японкай Сіёры Кіёсава, калі беластоцкія беларусы рыхтаваліся ў хабе «Новая зямля» да гукання вясны.

беларускамоўная японка Сіёры Кіёсава і мастачка Таццяна Савіч на гуканні вясны ў Беластоку

Сіёры Кіёсава і Таццяна Савіч на гуканні вясны ў Беластоку

«Я прыляцела сёння і адразу прыехала ў Беласток, — расказала Сіёры. — Мяне цікавяць беларусы, якія працуюць, стараюцца захаваць сваю культуру, мову, гісторыю. Я была ў Мінску, Вільні, Варшаве — і мне параілі завітаць у Беласток. Сказалі, што тут я змагу знайсці ўсё, чым цікаўлюся».

Сітуацыя ў Беларусі — цікавая з пункту гледжання лінгвістыкі

Адкуль яна так добра ведае беларускую мову? Сіёры кажа, што гэта «не вельмі цікавая гісторыя».

«Спачатку мой навуковы кіраўнік ва ўніверсітэце параіў мне паглядзець на моўную сітуацыю ў Беларусі. Ён мне расказаў пра Беларусь, сказаў што ёсць беларусы і беларуская мова, але не вельмі шмат людзей на ёй там размаўляюць. Гэта вельмі цікавая сітуацыя з пункту гледжання лінгвістыкі».

Сіёры вучылася ва ўніверсітэце Хакаі-Гакуэн (Hokkai Gakuen) у Сапара. Універсітэт заключыў дамову з мінскім БДУ аб абмене студэнтаў — і ў дзяўчыны атрымалася стажыравацца год у Мінску. Там яна змагла вучыць беларускую мову паралельна з расійскай.

«Падчас стажыроўкі я наведвала шмат беларускіх імпрэз. І мне вельмі спадабаліся людзі i іх крэатыўнасць. Я яшчэ больш зацікавілася беларускай культурай і мовай, стала шмат чытаць. Чатыры гады таму я абараніла сваю доктарскую дысертацыю пра моўную палітыку і моўную сітуацыю ў Беларусі».

У Гродне — прыгожыя касцёл і сінагога

Пасля стажыроўкі Сіёры яшчэ шмат разоў прыязджала ў Беларусь. Яна і цяпер ахвотна ўзгадвае Мінск.

«Мне вельмі падабалася «Кнігарня Ў», але цяпер, кажуць, яе ўжо няма. Я вельмі любіла яе наведваць, мне падабаліся імпрэзы ў ёй. Яшчэ мне вельмі падабаецца Вязынка, яна знаходзіцца блізка да Мінска. Я там была некалькі разоў на культурных імпрэзах, вельмі памятаю «Гуканне вясны».

На «Гуканне» Сіёры акурат і патрапіла ў Беласток. На наступны дзень пасля яе прыезду беларусы ладзілі менавіта гэта свята ў самым цэнтры горада.

Акрамя Мінска і Вязынкі японка наведвала таксама Віцебск і Гродна. А ў замежжы яна шукала беларусаў, акрамя Беластока, яшчэ ў Вільні.

«У Гародні стары вялікі прыгожы касцёл. Яшчэ паглядзела там сінагогу. І ўвогуле горад вельмі прыгожы. І атмасфера там спакойная. Горад такі еўрапейскі. Мне вельмі спадабаўся».

Японскіх студэнтаў зацікавіла беларуская мова

Сіёры — не адзіная японка, якая цікавіцца беларускай культурай і мовай. Яна два гады выкладае ў прыватным універсітэце Дзёці ў Японіі — там арганізавалі курс па беларускай і польскай мовах.

«Спачатку я думала, што да мяне прыйдуць максімум чалавек з дзесяць. Але на мой курс ходзіць каля 30 чалавек. Я здзіўленая, але гэта праўда. Ёсць студэнты, якія хочуць ведаць беларускую мову і хочуць больш ведаць пра беларускую культуру. Таму я цяпер шмат чытаю і наведваю беларускія мясціны, каб адказваць на пытанні сваіх студэнтаў».

Яшчэ ў 2016 годзе Сіёры Кіёсава ў суаўтарстве з дацэнткай БДУ Таццянай Рамзай выпусціла першы падручнік беларускай мовы для японцаў пад назвай «Спрабуйма! Азнаямляльна-пачатковы курс беларускай мовы для японцаў».

«Каб маглі жыць, як хочуць»

Сіёры правяла ў Беластоку тры дні, паспела сустрэцца з беларускай меншасцю, пашукаць па горадзе шыльды на беларускай мове, прыняць удзел у культурным жыцці беларускай дыяспары — і паехала на канферэнцыю ў Варшаву.

— Чаго б ты пажадала беларусам, якія жывуць цяпер у Беларусі, Сіёры?

— Каб яны маглі жыць, як яны хочуць. Гэта самае галоўнае жаданне.

Каментары1

  • моцны крок
    22.04.2024
    Святлана Ціханоўская павінна з ёй сустрэцца.

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні32

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што ўжо спыніў некалькі ядзерных войнаў. У тым ліку паміж Расіяй і Украінай11

Беларусам спрасцілі наведванне памежнай зоны1

Біл Гейтс шкадуе пра кожную хвіліну, праведзеную з Джэфры Эпштэйнам7

У Гомелі прадаюць заціскачкі для хлебных боханаў. Аказваецца, і яны некаму патрэбныя2

Мінчанка выратавала лебедзя, якога дзяўблі вароны на Камсамольскім возеры1

БЧ: Польскія цягнікі не вытрымалі вялікіх маразоў. Але магчыма гэта няпраўда7

На Сашу Філіпенку завялі крыміналку за расповед пра ўласную творчасць1

Украіна заяўляе, што ўдарыла «Фламінга» па палігоне, адкуль Расія запускае «Арэшнік». Які вынік?6

На беларускіх аўтамагістралях паставяць чырвона-зялёную лазерную сістэму апавяшчэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні32

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць