Грамадства11

На Сашу Філіпенку завялі крыміналку за расповед пра ўласную творчасць

Пра завядзенне на яго ў Беларусі яшчэ адной крымінальнай справы пісьменнік Саша Філіпенка сам паведаміў у фэйсбуку.

Саша Філіпенка. Скрын відэа: malina_by / YouTube

Па словах Філіпенкі, раніцай 5 лютага ў яго дома ў Мінску правялі ператрус, пасля якога стала вядома, што супраць яго распачалі справу паводле ч. 2 арт. 361 Крымінальнага кодэкса — за нібыта заклікі да дзеянняў, што пагражаюць нацыянальнай бяспецы. Падставай назвалі інтэрв’ю, якое Філіпенка даў ютуб-каналу «Обычное утро».

«Раней у мяне былі толькі розныя кнігі — цяпер розныя крымінальныя артыкулы. Сёння дома прайшоў новы ператрус.

Гэтым разам справа заведзеная паводле арт. 361 ч. 2. Падазраваны Філіпенка Аляксандр Аляксандравіч, паўторна, выкарыстоўваючы інтэрнэт, даў інтэрв'ю пад назвай «Забароненыя кнігі ў Беларусі: чаму нельга чытаць раманы Саша Філіпенкі ці як усё ж такі прачытаць?» на канале «Обычное утро»…

Вы нічога не пераблыталі — паводле новага артыкула мне свеціць яшчэ 5—7 гадоў за тое, што я расказаў пра свае кнігі. Раней на вокладках друкавалі прэміі і ўзнагароды, цяпер можна — артыкулы КК», — напісаў Саша Філіпенка.

Пра першую крымінальную справу супраць Філіпенкі стала вядома ў лютым 2024 года: тады сілавікі праводзілі ператрус у ягонага бацькі ў Мінску і выклікалі таго ў міліцыю. Сам пісьменнік паведамляў, што справа тычыцца артыкула 130 — «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці».

Каментары1

  • 3% у міня
    06.02.2026
    Не чытал ево кніжкі і не знаю буду лі. Но не забуду как он высказался пра Мікалая Статкевіча.

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца4

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя9

У Еўропе сёння не менш за 27 авіярэйсаў атрымалі паведамленні пра мінаванне1

Меланія Трамп напісала лісты Пуціну і Зяленскаму3

Ціханоўскі заявіў, што цяпер у кожным стрыме будзе ўключаць відэа з Мелказёравым па некалькі разоў46

Прыхільны Трампу прэзідэнт Парагвая пайшоў у адстаўку пасля краху аднаго з мясцовых банкаў1

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці брала ўдзел у адкрыцці помніка «героям СВА» на Смаленшчыне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца4

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць