Эканоміка22

Беларускі экспарт у Еўрасаюз скараціўся на 75%. Ці атрымалася знайсці замену еўрапейскаму рынку?

Польскі эканамічны інстытут апублікаваў даныя, якія тычацца імпарту і экспарту. Частка справаздачы прысвечана Беларусі і ўтрымлівае даныя, якія не публікуе беларускі бок.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Санкцыі працуюць?

Паводле інфармацыі Польскага эканамічнага інстытута, па выніках 2023 года на 3/4 скараціліся аб'ёмы беларускага экспарту ў краіны ЕС у вартасным вымярэнні ў параўнанні з даваеннымі паказчыкамі.

Аўтары публікацыі абгрунтоўваюць 75% падзення тым, што пад санкцыі трапілі дзве самыя прыбытковыя галіны беларускага экспарту: прадукты нафтаперапрацоўкі і калійныя ўгнаенні.

Адначасова з гэтым экспарт з ЕС у Беларусь не запаволіўся, а ў некаторых краінах павялічыўся. Напрыклад, Польшча ў 2021-2023 гадах здолела павялічыць экспарт у Беларусь на 2/3. Такім чынам яна з'яўляецца найбуйнейшым экспарцёрам у Беларусь сярод усіх краін ЕС.

У даваенным 2021 годзе на краіны Еўрасаюза прыпадала 23,7% беларускага экспарту. Краіны ЕС займалі другое месца ў структуры беларускага экспарту. На трэцім месцы ішла Украіна з 13,6%.

Страта 2/3 еўрапейскага рынку і поўная страта ўкраінскага закранула каля 30% экспарту.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Разварот на 180 градусаў

Нягледзячы на такія істотныя страты, Беларусі з часам удалося пераарыентаваць патокі на Расію і краіны Азіі.

Пры гэтым эксперт BEROC Анастасія Лузгіна адзначае, што складана дакладна ацаніць, наколькі паспяхова атрымалася кампенсаваць страты на еўрапейскім кірунку, бо беларускі бок больш не публікуе гэтыя звесткі.

«Што тычыцца такіх значных пазіцый, як нафтапрадукты і калійныя ўгнаенні, то па выніках 2023 года прыкладна ўдалося аднавіцца ў фізічных аб'ёмах да даваеннага ўзроўню».

Са слоў Лузгіной, нафтапрадукты ідуць на экспарт у Расію і краіны Азіі, таксама ёсць планы наладзіць пастаўкі на афрыканскі кантынент.

«Попыт на нафтапрадукты ёсць, таксама, дзякуючы ўкраінскім нападам на расійскія НПЗ, попыт расце і з боку Расіі», — адзначае эканаміст.

З экспартам калійных угнаенняў сітуацыя выглядае не такой вясёлкавай.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Кітай цяпер закупляе вялікія аб'ёмы калійных угнаенняў, але сусветныя цэны ў 2023 годзе знізіліся. А з улікам таго, што калій — гэта падсанкцыйны тавар, то Беларусі даводзіцца прадаваць яго з дысконтам, што не вельмі выгадна. Таму для падтрымкі гандлёвага балансу «Беларуськалій» вымушаны браць аб'ёмамі, ідучы на зніжэнне рэнтабельнасці», — тлумачыць эканаміст.

Таксама спецыяліст адзначае, што ў выпадку з пераарыентацыяй экспарту з поўдня і захаду на ўсход, Беларусь сутыкаецца з дадатковымі лагістычнымі выдаткамі.

Магчымасці для росту абмежаваныя

«Дастаўляць прадукцыю праз расійскія парты не так зручна, як было ў выпадку з портам Клайпеда. Але нягледзячы на гэта, эканоміка прыстасавалася да новых умоў, і Беларусі ў цэлым удалося кампенсаваць страты на рынку Еўропы ў фізічных аб'ёмах.

Але тым не менш існуюць праблемы з нарошчваннем экспарту, паколькі лагістычныя выдаткі выраслі, а транспартныя артэрыі ў цэлым не дазваляюць яшчэ больш павялічваць аб'ёмы паставак на азіяцкі рынак. Таму магчымасці для росту застаюцца абмежаванымі», — адзначае эксперт.

Акрамя таго, пераарыентацыя экспартных плыняў на Расію і краіны Азіі толькі ўзмацняе залежнасць Беларусі ад Расіі, як фінансавую, так і лагістычную.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Не палохайце казла капустай
    27.04.2024
    "узмацняе" адносна чаго? Найбольш тую залежнасць узмоцніць, калі Беларусь будзе адкрытым шлюзам Расеі ў Еўропу. Тады маскалі, усе нават далекія ад іхных вар'яцкіх ідэй, так ўжо тут укараняцца, што іх адсюль стагоддзямі не выжанеш. З прычыны зачыненага еўрапейскага грашовага шлюзу Беларусь цікавая Расеі толькі як апірышча ў вайне з Еўропай. А сённяшняе тутэйшае чынавенцтва разам з тутэйшымі галаварэзамі не маюць аніякай каштоўнасці для Масковіі, колькі б партрэтаў Пуціна яны не вешалі сабе на сценку. Нахлебнікі і патжнцыяльеыя сепаратысты, які кормяць і церпяць толькі для вайны. Лёс крымскіх і днраўскіх здраднікаў таму прыкладам. Але калі пасля краху пуцінізма заходеі грашовы шлюз раптам ар адчыніцца, таварныя плыні імгненна звернуць у больш выгодныя рэчышчы. І мабыць ужо праз новыя, не сённяшнія рукі і структуры.
  • Грошы панам не пахнуць
    27.04.2024
    «Польшча ў 2021-2023 гадах здолела павялічыць экспарт у Беларусь на 2/3. Такім чынам яна з'яўляецца найбуйнейшым экспарцёрам у Беларусь сярод усіх краін ЕС»… Грошы панам не пахнуць - вось хто галоўны эканамічна-фінансавы партнёр лукашэнкаўскага рэжыму на захадзе. Паноў задавальняе такі статус.

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць