Грамадства2020

Сцяпана Латыпава здаў КДБ ягоны расійскі калега-арбарыст. Але сам спрабуе адмаўляць гэта

У злітай «Кіберпартызанамі» базе зваротаў у КДБ Беларусі ёсць два даносы на палітзняволенага Сцяпана Латыпава. Абодва адпраўленыя ў адзін дзень ад імя Ігара Валер'евіча Казанцава з Масквы. Там жа можна знайсці расійскі нумар мабільнага тэлефона, па якім «Еўрарадыё» звязалася з гэтым чалавекам, каб даведацца ягоную матывацыю.

Кто сдал КГБ Степана Латыпова? Под доносом — имя его коллеги-арбориста из Москвы

Арбарыст Ігар Казанцаў / Instagram

Як і Сцяпан Латыпаў, масквіч Ігар Валер'евіч Казанцаў — арбарыст (спецыяліст па догляду за дрэвамі). На яго зарэгістраваная гандлёвая марка «Русские арбористы».

У першым ягоным даносе сказана, што беларус закупляў і ўвозіў у Беларусь забароненыя хімікаты. У другім — што ў яго ёсць «карта паляка» і што ён, маўляў, распальвае нянавісць да расіян.

Варта адзначыць, што пасля затрымання Латыпава ў верасні 2020 года дзяржканалы выпусцілі пра яго прапагандысцкі сюжэт, у якім прыпісалі арбарысту намер атруціць супрацоўнікаў міліцыі небяспечнымі хімікатамі.

Паміж «Еўрарадыё» і Казанцавым адбыўся наступны дыялог:

— Добры дзень, гэта Ігар Валер'евіч?

— Слухаю ўважліва.

— Скажыце, а вы знаёмыя са Сцяпанам Латыпавым?

— На жаль, так.

— Ёсць інфармацыя, што вы паведамлялі КДБ Беларусі, быццам Латыпаў увозіў у Беларусь праз Расію забароненыя хімікаты…

— З КДБ Беларусі я не супрацоўнічаў, таму што я знаходжуся ў Расіі і з'яўляюся рэзідэнтам Расіі. А супрацоўнікам КДБ Беларусі можа быць толькі грамадзянін Беларусі.

З Латыпавым знаёмы асабіста і працаваў… Таму і кажу — на жаль, ведаю. Тое, што Латыпаў кантрабандай увозіў у Беларусь забароненыя хімікаты — гэта факт. Адкуль ведаю? Я па тэлефоне нічога не расказваю, і так вам занадта шмат чаго ўжо сказаў.

— Чаму вы вырашылі напісаць пра яго ў КДБ?

— А хто вам сказаў, што я напісаў у КДБ? Спытайце ў таго, хто гэтую інфармацыю пусціў.

— Вы туды не звярталіся?

— А якое дачыненне я маю да КДБ Рэспублікі Беларусь?

— Вы маглі напісаць ліст.

— Так сама, як і вы маглі. Не трэба перакручваць факты.

— Мы правяраем інфармацыю. Ёсць дакумент, у ім — ваш тэлефон.

— Майго тэлефона там быць не можа, не трэба скажаць інфармацыю.

— Дык вось жа, убачылі ваш нумар і патэлефанавалі.

— Я не ведаю, адкуль вы ўзялі мой тэлефон, і ў вочы вас не ведаю.

— Там дзве скаргі ад вас: пра хімікаты (і вы цяпер кажаце, што ведаеце пра гэта) і іншая пра тое, што ён мае «карту паляка».

— Так, я пра гэта ведаю.

— І вы не пісалі ў КДБ Беларусі?

— Мне гэта пачынае дакучаць, адкажу стандартнай фразай — без каментароў. Калі ласка, правярайце. Я пракаментаваць нічога наконт камітэта не магу.

— Дык вы не пісалі ў КДБ, што ён мае «карту паляка» і распальвае міжнацыянальную варожасць?

— Гэта агульнавядомы факт, пра які ён пісаў у адкрытыя крыніцы інфармацыі. Без каментароў, у вас засталася літаральна пара хвілін.

— Вы ведаеце, што Сцяпана Латыпава пасадзілі на 8,5 года ў турму?

— Так, я пра гэта паінфармаваны.

— Як вы да гэтага ставіцеся?

— Я? Без каментароў.

— Вы хацелі, каб яго пасадзілі?

— Без каментароў.

— Як вы ставіцеся да таго, што вашы даныя пазначаныя ў базе зваротаў у КДБ?

— Без каментароў.

— Чаму вы кажаце пра знаёмства з Латыпавым «на жаль»? Што здарылася?

— Таму што гэта вельмі непрыемны чалавек, таму кажу, што на жаль. Ён несумленны ў адносінах да калег, да асоб, што яго акружаюць. Я занадта шмат ведаю пра яго.

— Ён вас чымсьці асабіста пакрыўдзіў?

— Без каментароў. Час выходзіць.

— Як грамадзянін Расіі вы маглі напісаць ліст у КДБ.

— Падкажыце, дзе напісаць. Я напішу, што ён прыдурак, шалапутны, двурушны, і іншыя неэтычныя эпітэты.

— Дык вы пісалі ў КДБ ці не? Ёсць інфармацыя з вашымі адкрытымі данымі.

— Іх не можа быць, бо я не пісаў. Час выйшаў.

Каментары20

  • Сумленне
    30.04.2024
    Вячорка зліў процьму народу Губазікаўцу Гайко, Сахашчык стукануў на актывістаў дыяспары, Аракеляна зліў нейкі мярзотнік, гэты расеец пасадзіў Латыпава.
    Беларусь пранізаная гэтай ГБоўшчынай. Пакуль не выкарчуем са сваіх шэрагаў, нічога не будзе мяняцца!
  • Блевотина
    30.04.2024
    Даже не могу выразить степень омерзения к этим братьям нашим меньшим, наглые, тупые и сцыкливые одновременно
  • Янка
    30.04.2024
    Сумленне, прымі галаперідол

Цяпер чытаюць

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?8

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?

Усе навіны →
Усе навіны

У былой псіхбальніцы ў Жодзішках цяпер выстаўляюць беларускіх мастакоў ФОТЫ14

ЗША дасць Украіне разведзвесткі для ракетных удараў па энергетыцы ўглыб Расіі

Ізраіль спыніў судны флатыліі Грэты Тунберг, сама Грэта затрыманая14

Твор Святланы Алексіевіч стаў крыніцай натхнення для амерыканскага фэнтэзі-бэстсэлера2

Палёт з Мінска ў Егіпет цяпер будзе карацейшы амаль на цэлую гадзіну. Але ляцець будуць бліжэй да лініі фронту3

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Абсурд не толькі з Баранавічамі. У Оршы таксама з’явіцца манумент «Горад працоўнай славы 1941-1945»12

Праз расійскія абстрэлы надзвычайная сітуацыя ўзнікла на Чарнобыльскай АЭС8

«Быў адключаны роўмінг, прыехала ў РБ — запазычанасць 250 рублёў». Пасля аднаго выпадку беларуска баіцца браць сімку ў ЕС6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?8

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць