Свет66

У Екацярынбургу людзі масава ліжуць сырыя яйкі. Навошта?

Жыхары горада знайшлі рызыкоўны спосаб зарабіць.

Жыхары Екацярынбурга ліжуць шкарлупіну сырых яек, каб атрымаць атручэнне. Яны спадзяваліся зарабіць такім чынам мільён расійскіх рублёў (крыху больш за 11 тысяч долараў).

Уся справа ў мясцовым супермаркеце «Жизньмарт». У апошні час пачасціліся выпадкі атручвання прадуктамі з гэтай крамы — за месяц у Расспажыўнагляд звярнуліся 18 чалавек. Уладальнік сеткі Іван Зайчанка прызнаў праблему, папрасіў прабачэння ў пакупнікоў, заявіў, што кантракты з пастаўшчыкамі, якія яго падвялі, скасаваны, піша Baza.

Акрамя таго, Зайчанка паабяцаў выплаціць па мільёне расійскіх рублёў усім атручаным. Гэта аб'ява адкрыла скрыню Пандоры.

Жыхары Екацярынбурга прыняліся скупляць прадукты ў супермаркеце, а таксама лізаць сырыя яйкі ў надзеі на атручэнне сальманелай. Усё дзеля таго, каб атрымаць гэты запаветны мільён. Акрамя таго, пакупнікі сталі скардзіцца на ўжо правераныя прадукты.

У выніку Зайчанка назваў ідэю з мільёнам «цалкам ідыёцкай». 

«Відаць, з мільёнам была зусім ідыёцкая ідэя, гэта мая памылка. У выпадку прызнання нашай віны я хацеў зрабіць дабро і неяк кампенсаваць людзям створаныя праблемы. Але добрымі намерамі выбрукаваная дарога ў пекла. Таму, калі ласка, не аблізвайце яйкі, гэта небяспечна», — заклікаў пакупнікоў бізнэсмен.

Ён зноў папрасіў прабачэння і заявіў, што выплаціць грошы толькі 18 пацярпелым, якія звярнуліся ў Расспажыўнагляд да аб'яўлення «акцыі». Тым часам колькасць скаргаў дасягнула 90. 

Адзначым, што сальманелёз, якім можна заразіцца, калі лізаць шкарлупіну яек, можа прывесці да сур'ёзных праблем са здароўем і нават смерці.

@nashanivanews У Беларусі людзей кармілі тухлым мясам #беларусь #продукты #чпбеларусь #беларусьновости #беларускаямова #беларускітыкток #нашаніва ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Каментары6

  • Юра
    27.05.2024
    Магчимо,якби вони лизали свої яйки альбо яйки друга....вони б змаглі зарабіць шмат больше....)))
  • у свайго цара яны мабыць ужо вылізалі да бляску
    27.05.2024
    Ахахахахаха, рабсіянам не прывакаць лізаць яйкі)
  • Юзік
    27.05.2024
    Расея краіна вялікіх магчымасцяў зарабіць. Хочаш, на вайну запішыся, хочаш яйкі паліжы за мільён..

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме14

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме14

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць