Свет44

Зяленскі: Пуцін будзе апладзіраваць стоячы, калі Байдэн праігнаруе саміт міру

Прэзідэнт Украіны лічыць, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн павінен прыехаць на саміт міру, які пройдзе ў Швейцарыі ў сярэдзіне чэрвеня

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн у Вашынгтоне ў снежні 2022 года. Фота: Evan Vucci / AP

Зяленскі адзначыў, што вельмі хацеў бы, каб на саміце ў Швейцарыі асабіста прысутнічаў прэзідэнт Байдэн, піша «Украінская праўда».

«Я ведаю, што Амерыка падтрымлівае саміт, але мы з вамі не ведаем, на якім узроўні. Я лічу, што гэта не вельмі моцнае рашэнне, пры ўсёй павазе да кожнага чалавека ў Злучаных Штатах Амерыкі», — сказаў Зяленскі.

Ён дадаў, што цяпер будзе саміт свету, які арганізуе ўвесь свет, «а потым будзе нешта, што паспрабуе зрабіць Расея».

«Я лічу, што прэзідэнт Байдэн патрэбны саміту міру, патрэбны іншым лідарам, якія глядзяць на рэакцыю Злучаных Штатаў Амерыкі. Адсутнасць яго-гэтаму толькі будзе апладзіраваць Пуцін, асабіста апладзіраваць Пуцін, пры чым стоячы», — дадаў Уладзімір Зяленскі.

Паводле яго слоў, Украіна таксама чакае адказу адносна прысутнасці на саміце ад Кітая, Бразіліі і некалькіх афрыканскіх краін.

Раней паведамлялася, што Байдэн, магчыма, не возьме ўдзел у гэтым саміце, бо будзе заняты зборам грошай у Каліфорніі на сваю выбарчую кампанію.

Каментары4

  • Дэмакратыя
    28.05.2024
    Ну калі папляваць на Канстытуцыю то гэта ня Вялікабрагіскі варыянцік. Пры інаўгурацыі Прэзыдэнт ЗША прыносіць прысягу аб распаўсюдзе дэмакратыі ва ўсім Сьвеце, пытаньне - ці лічаць яны Кіяў аплотам дэмакратыі на прасторах Оркастана
  • Boba
    28.05.2024
    Оставь ты старика в покое. Он и так с трудом передвигается и говорит не в попад.    
  • Конь
    28.05.2024
    Смешныя вы, ага ў руzzкіх столькі зброі, што ўжо болей года закупаюць дроны і снарады ў Ірана, Паўночнай Карэі ды Кітая ды ўжо нават раскансервавалі савецкія танкі 60х гадоў выпуска.

Цяпер чытаюць

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША55

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Ці праўда, што фронт ва Украіне спыніўся?6

За колькі здаюць кватэры на навагоднія святы ў Мінску і Гродне, куды чакаецца наплыў расіян7

У Лагойскім раёне мужчына напаў на дзевяцікласніцу. Яна аказала яму супраціў4

Украінцы нанеслі ўдар па падраздзяленню «Рубікон» у акупаваным Бярдзянску. Кажуць пра больш за 30 забітых5

У нямецкім Ростаку замест жывой каляднай ёлкі ўпершыню зрабілі яе праекцыю. Гараджане абураныя3

Шасцёра высокіх амерыканскіх чыноўнікаў перабраліся жыць на вайсковыя базы9

«Пахне чабор». Павел Белавус з калегамі запусцілі ў Варшаве продаж крафтавай беларускай камбучы4

Замежныя eSIM цяпер прадаюцца і ў Беларусі1

На Брэстчыне амаль тыдзень шукалі мужчыну, урэшце знайшлі мёртвым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША55

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць