Грамадства5757

У цэнтры Вільні з'явіўся надпіс «Вільня наша» па-беларуску. Але да манеры напісання ёсць вялікія пытанні

«Ш» і «л» напісаныя так, як пішуць іх людзі, якія карыстаюцца лацініцай і не ведаюць кірыліцы.

У гэтым доме ў 1909—1911 гадах месцілася рэдакцыя «Нашай Нівы».

У сераду раніцай жыхар літоўскай сталіцы выявіў на сцяне аднаго з дамоў на вул. Піліма (Завальнай) надпіс на беларускай мове «Вільня наша». Муніцыпалітэт неадкладна адрэагаваў на паведамленне, пішуць літоўскія СМІ.

«Сёння раніцай я заўважыў, што фасад дома нумар 5 на вуліцы Піліма (у доме ў 1910 жыў адзін з заснавальнікаў ідэалогіі ліцвінізму Вацлаў Ластоўскі)» упрыгожаны правакатарскім надпісам Вільня наша і знакам, які сімвалізуе беларускі гістарычны сцяг», — цытуюць чытача літоўскія СМІ.

У паліцыю пра інцыдэнт не паведамлялі, таму расследавання не будзе. Надпіс хутка змылі.

У гэтым будынку на рагу Піліма і Каліноўскага ў 1909—1911 гадах была рэдакцыя старой «Нашай Нівы», тут жыў Вацлаў Ластоўскі, менавіта тут спыняўся Максім Багдановіч падчас сваёй вандроўкі з Расіі ў Вільню і Ракуцёўшчыну.

Фота: Delfi.lt

Аднак манера напісання выклікае пытанні. Такое ўражанне, што рабіў надпіс не звыклы да кірыліцы беларус.

Вельмі дзіўна напісана літара «я» ў слове «Вільня». Яна, хутчэй, падобная да «Д». Дзіўнае таксама напісанне «ш», якая выглядае як лацінскае w. Магчыма, таму, што такіх літар (я і ш) у лацінцы няма?

Выява сцяга таксама выклікае пытанні. Беларус, які набіў руку ў маляванні пратэсных сцягоў у 2020—2024 гадах, не намалюе так тонка сярэднюю паласу.

Хутчэй за ўсё, надпіс зроблены на замову беларусафобаў.

Каментары57

  • Ы
    07.06.2024
    Я сделал эту надпись. Минусы? Только лишь факты
  • Парада
    07.06.2024
    Не падказвайце летувісам, якія за грошы ФСБ малююць гэтыя выявы, якія ў іх памылкі. Няхай паляцца памылкамі!
  • Жора
    07.06.2024
    Нармальна напісана. Вільня - летувіская, польская, габрэйская. Наша таксама. Няма чаго тут саромецца.

Цяпер чытаюць

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты9

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты

Усе навіны →
Усе навіны

Ілля Андрэеў: Стараюся бачыць магчымасці, якія дала нам вымушаная эміграцыя

Украінцы заявілі пра знішчэнне чыгуначнага моста цераз Паўночна-Крымскі канал4

У Тэхасе пасля аварыі грузавіка, які перавозіў вуллі, на свабоду вырваліся два мільёны пчол1

Доктар расказаў, хто ў Беларусі хварэе на адзёр

Былая палітзняволеная Карына Праташчык, якая зацяжарала яшчэ ў калоніі, нарадзіла ў Германіі сына2

Ад заўтра трошкі даражэе бензін8

Пуцін заявіў, што УСУ б’юць па Расіі, каб раскачаць грамадства24

Лаўроў заявіў, што Расія гатова аднавіць перамовы з Украінай7

Чаму ў некаторых мужчын пасля 50 гадоў пеніс можа стаць карацейшым на пяць сантыметраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты9

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць