Грамадства1010

Палітэмігранты прадалі кватэру ў Беларусі, але цяпер суд хоча адмяніць здзелку

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна пачаўся грамадзянскі працэс аб адмене здзелкі куплі-продажу кватэры. Ініцыятарам стала пракуратура горада, а адказчык — журналістка і актывістка Іна Тодрык-Пісальнік, якая з 2021 года па палітычных прычынах жыве з сям’ёй у Польшчы, піша Hrodna.life.

Анджэй і Іна Пісальнікі

13 чэрвеня суддзя Наталля Шышко пачала разглядаць справу «аб устанаўленні факту нікчэмнасці здзелкі куплі-продажу кватэры, прымяненні наступстваў яе несапраўднасці, прызнанні несапраўднай дзяржаўнай рэгістрацыі дамовы і пераходу права ўласнасці на кватэру».

Пазоўнікам выступае Міністэрства фінансаў і пракуратура Гродна.

Сярод прычын, па якіх здзелка можа быць прызнаная нікчэмнай:

  • невыкананне натарыяльнай формы здзелкі або патрабавання аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
  • здзелка, якая не адпавядае патрабаванням заканадаўства;
  • здзелка, здзяйсненне якой забаронена заканадаўствам;
  • уяўныя і прытворныя здзелкі.

Іна Тодрык-Пісальнік і яе муж Анджэй Пісальнік — журналісты, рэдактары сайта ZnadNiemna.pl і актывісты незарэгістраванага Саюза палякаў. У красавіку 2021 года ў сям'і дома прайшоў агляд, а Іну і Анджэя павезлі ў Мінск на допыт у якасці сведак па справе, па якой абвінавачанымі праходзілі іншыя лідары Саюза палякаў. Пракуратура сцвярджала тады, што дзейнасць Анджэя Пісальніка шкодзіць нацыянальным інтарэсам Беларусі.

З-за пагрозы арышту і забірання з сям'і сына Пісальнікі тады вырашылі пакінуць краіну. Медыя, на якія Іна і Анджэй працуюць, прызналі «экстрэмісцкімі».

@nashanivanews У беларусаў масава адбіраюць жыллё #беларусь #лукашенко #белорусы #репрессии #нашаніва #беларусьновости #беларускіцікток ♬ Stargazing (Slowed + Reverb) - Marcelo De Carvalho

Каментары10

  • 0101
    14.06.2024
    У 1994 адно вусатае лайно зарэгістравалі кандыдатам на пасаду прэзідэнта без пашпарта. Эй , пракуроры! Прызнавайце ржгістрацыю несапраўднай ( яна такая і есць. Парушана працэдура рэгістрацыі) .
  • Acab
    14.06.2024
    Прымусовы дзяржаўны арбітраж заўсёды дасца ў знакі.
    Ні адзін з двух бакоў продажу-набыцьця кватэры ня мае прэтэнзыі да іншага, а прымусовы арбітар выкаціў чатэры анэкдоты.
    Так адбываецца паўсюль і з кожным прымусовым арбітражом. Як ня хочаце быць такім чынам абрабаваныя, так пазьбягайце прымусовага арбітражу.
  • Acab
    14.06.2024
    Існуе меркаваньне, што выбяруць спадара Лукашэнку проста пад іншым прозьвішчам (то бок, спадара Лукашэнку зьместам) на любых выбарах з самым дакладна-матэматычным падлікам

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча1

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

Б'юці-блогерку з Гомеля асудзілі за палітыку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча1

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць