Грамадства22

Суд у Магілёве вынес прысуд пяці мясцовым жыхарам за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску

Які прысуд ім вынеслі праз чатыры гады?

Суд Ленінскага раёна Магілёва 13 чэрвеня абвясціў прысуд у дачыненні да пяці мясцовых жыхароў, якіх абвінавацілі ў «групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК РБ), паведамляе Mayday.team.

Суддзя Наталля Панасенка прызнала вінаватымі Андрэя Цімоніна, Валерыя Іўчына, Міхаіла Пішчалу, Святланы Котаву і Дзяніса Котава ў тым, што ў 2020 годзе ў жніўні і верасні яны ўдзельнічалі ў мірных шэсцях у Мінску. У тым ліку, што яны «выходзілі на праезную частку», з-за чаго нібыта блакіравалі рух грамадскага транспарту.

Усе падсудныя прызналі віну.

Рэальнае пазбаўленне волі было прызначана толькі аднаму чалавеку — Андрэю Цімоніну. Панасенка прыняла рашэнне пакараць яго 2 гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Нагадаем, у студзені 2024 года Цімонін быў таксама падвергнуты адміністрацыйнаму арышту за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Уладзімір Іўчын і Дзяніс Котаў былі прыгавораны да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем на хімію.

Святлана Котава і Міхаіл Пішчала атрымалі абмежаванне волі без накіравання («хатняя хімія») тэрмінам на 2 гады.

Варта адзначыць, што Дзяніс Котаў і Святлана Котава — сям'я. На іх утрыманні знаходзяцца малалетнія дзеці.

Каментары2

  • Праўда
    18.06.2024
    Колькі можна чапаць людзей? Ды нікому ўжо ня трэба ні пратэсты ні так званая нейкая там новая балтарусія, сядзі кіруй колькі хочаш, самі ж казалі пра перагарнуць старонку,дык чаго не пераглртваеце? Народу ўжо даўно ня трэба перамены абы не чапалі!!!!!
  • Дзед
    18.06.2024
    Праўда, таму што было сказана "всех найдзем" . Паранойя гэта называецца,дыягназ такі

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць