Грамадства77

Дзяржаўныя кінематаграфісты могуць зняць фільм пра 2020 год па сцэнары Васкрасенскага 

Але лепш — вялікі серыял.

 Яўген Арэндарэвіч Евгений Арендаревич Evgeny Arendarevych
Яўген Арандарэвіч. Скрын відэа: BelarusOneTV / YouTube

Старшыня праўладнага Беларускага саюза кінематаграфістаў Яўген Арандарэвіч у праграме «Скажінемолчі» на БТ расказаў, ці будуць яны здымаць кіно пра падзеі 2020 года. Раней аб працы над сцэнарыем такога фільма расказваў Юрый Васкрасенскі.

Па словах Арандарэвіча, 2020 год — адзін з эпізодаў. Фільм павінен ахопліваць значна большы перыяд.

«Калі здымаць сапраўды вялікі фільм, то трэба здымаць фільм аб асобе. Як, напрыклад, ёсць фільм «Аляксандр» пра Аляксандра Македонскага. Трэба паказваць менавіта станаўленне нашай дзяржавы, паказваць усе тыя 30 гадоў, якія наша краіна ідзе да поспеху».

Па словах старшыні Саюза кінематаграфістаў, Беларусь — «адзіная краіна, дзе рай на зямлі».

«Калі гаварыць пра фільм, то трэба яго рабіць не поўным метрам, бо за сто хвілін не раскажаш. Гэта павінен быць вялікі серыял, пачынаючы з 90-х аб тым, якія выпрабаванні ляглі на нашу краіну, на нашага прэзідэнта, якім правільным курсам наш лідар вядзе нашу айчыну.

Мы бачым, як прыйшлі да 2020-х гадоў. І які велічэзны давер, падтрымка ў кіраўніка нашай дзяржавы ў людзей. Мы ўсё бачым, мы ўсе ўсё разумеем, чым быў 2020 год».

Арандарэвіч запэўніў, што Саюз кінематаграфістаў звяжацца з Юрыем Васкрасенскім і абмяркуе яго сцэнар.

Каментары7

  • Юрка Змёртвапаўсталы
    28.06.2024
    Дзе купіць квіткоў да Амерыкі? Трэба два ў адно СВ купэ, каб бяз бабуляк розных і матак зь лемантуючымі дзецьмі, Гануська Сялук паедзе па Грэмі, я па Оскара
  • Нацыянальны Кінематограф
    28.06.2024
    Добра, што я захаваўся, праз цяжкія часы ня страчаны. Дарэчы, вы памятаеце пра што мой першы фільм амаль стагадовае даўніны "Лясная быль"?
  • Пытаннечка
    28.06.2024
    Ён яшчэ не пад санкцыямі?

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес46

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска перавезла ў Егіпет 84‑гадовую маці: Нават ціск як у касманаўткі стаў7

Пенсіі за асаблівыя заслугі цяпер могуць пазбавіць за палітыку, не чакаючы суда1

Па Мінску везлі верталёт Мі-261

Еўропа абмяркоўвае забарону сацсетак для падлеткаў4

Беларусы з Польшчы пабылі рускімі ў фільме, які ўзяў прыз у Канах. Стужцы прарочаць намінацыю на «Оскар»4

Памятаеце гісторыю амерыканкі, якую трымалі ў коме пасля смерці, каб не спыняць цяжарнасць? Прайшоў год: што цяпер з дзіцем24

У чым прычына нашэсця жукоў пад Мінскам?1

Два мужчыны з мачэтэ напалі на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра ў расійскім Краснадары4

У Мінздароўя расказалі пра стан пацярпелых ад удару дрона ў Бранскай вобласці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес46

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць