Грамадства11

У Мінску хутка пачнуць судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень Перамогі»

У Мінскім гарадскім судзе 26 ліпеня распачнецца суд па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі пад куратарствам Кіева». Падрабязнасці справы агучваліся ў прапагандыскім фільме АНТ «Забойная пасылка смерці: хто і як хацеў здзейсніць тэракт у Дзень Перамогі».

Зверху: Вікторыя Волчак і Валер Водзін. Знізу: Ганна Савачкіна, Таццяна Русак, Андрэй Грыгор'еў. Скрыншоты з фільма АНТ

Па справе праходзяць адразу пяць чалавек: 24-гадовы Валер Водзін, Андрэй Грыгор'еў, 30-гадовая Вікторыя Волчак, 25-гадовая Ганна Савачкіна і яе маці Таццяна Русак, піша «Вясна».

У віну ім ставяцца такія цяжкія артыкулы:

  • «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК), ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму),
    ч. 1 арт. 361-3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу),
    ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім),
    ч. 2 арт. 333-1 (незаконнае перамяшчэнне праз дзяржмяжу Беларусі боепрыпасаў, а таксама іншых відаў узбраення і ваеннай тэхнікі).

Працэс у закрытым рэжыме будзе весці Сяргей Хрыпач, вядомымі сваімі жорсткімі прысудамі па палітычных справах.

15 мая 2023 года на АНТ выйшаў прапагандысці фільм «Забойная пасылка» смерці: хто і як хацеў здзейсніць тэракт у Дзень Перамогі», дзе распавялі падрабязнасці справы. Там паведамлялася, што нібыта КДБ да Дня Перамогі 9 мая 2023 года «прадухіліў тэракт пад куратарствам Кіева».

Там заявілі, што выбухоўка знаходзілася ў электрычных плітках, якія даслалі затрыманым праз пасылкі.

Арганізатарам акцыі назвалі 23-гадовага беларуса Валерыя Водзіна, які ваяваў ва Украіне. Кур'ерамі сталі маладыя людзі, якіх цяпер будуць судзіць. Заяўлялася, што ўсе затрыманыя даюць прызнальныя паказанні.

У відэа распавялі пра тое, што пасылкі з электраплітамі, у якіх была выбухоўка, даставілі ў мінскі пункт СДЭК у Каменнай Горцы 21 сакавіка 2023 года з Кіева праз Італію.

29-гадовая Вікторыя Волчак пацвердзіла на допыце, што яна атрымала пасылку — яе папрасіў атрымаць пасылку Валер Водзін.

Студэнтка БДУ Ганна Савачкіна і яе маці Таццяна Русак узялі плітку ў Воўчак і закапалі яе на могілках у Калодзішчах. Другую плітку забраў зубны тэхнік Андрэй Грыгор'еў і адвёз у садовае таварыства «Аўтарамонтнік 124» пад Аляхновічамі.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення спецыяльных экспертыз Уладзімір Атрашкоў заявіў, што ў плітках знаходзіліся пластычныя выбуховыя рэчывы масай каля двух кілаграм і электрадэнатары, якіх дастаткова, каб «сабраць некалькі выбуховых прылад».

Што характэрна, у фільме таксама паказалі сябра Ганны Савачкінай — Яўген Багданенка, але яго па гэтай справе судзіць не будуць. Лёс яго праваабаронцам невядомы.

Каментары1

  • Ніхто
    17.07.2024
    Бедныя хлопцы і дзяўчынкі. Шкада, што будзе загублена іхняе жыццё у фашысцкім палоне.

Цяпер чытаюць

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады5

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Маск хоча пабудаваць горад на Месяцы за 10 гадоў. Чаму ўжо не на Марсе?3

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»28

«Уся справа ў адной асобе»: Зяленскі звярнуўся да Трампа з адной просьбай

У Расіі Паўла Дурава абвінавацілі ў садзейнічанні тэрарызму1

Мінскае «Дынама» не змагло ўчора вылецець у Сочы і засталося ў Ніжнім Ноўгарадзе з-за пагрозы беспілотнікаў2

Сікорскі: Украіна не гатовая да ўступлення ў ЕС у 2027 годзе з-за адсутнасці ключавых рэформ1

Гвалт у Мексіцы пасля гібелі наркабарона Эль Менча: Нацыянальная гвардыя страціла 25 чалавек

Як птушыны памёт стварыў магутную дзяржаву, якая была важным партнёрам імперыі інкаў

Наш выхад з Данбаса не спыніць Пуціна: Зяленскі назваў чаканні ЗША недальнабачнымі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады5

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць