Культура1818

Беларускі мастак раскапаў магілу ван Гога

Беларускі мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч выклаў відэа свайго новага перформансу. 

Фота: скрыншот з відэа акцыі

@nashaniva Беларускі мастак раскапаў магілу ван Гога #беларусь #париж #искусство #картина #художник #мастак #франция #беларус #беларусьсейчас #нашаніва ♬ Stranger Things - The Theme System

Мастак зладзіў яго ў французскім гарадку Авер-сюр-Уаз. Менавіта там на могілках пахаваны Вінсэнт ван Гог — аўтар «Зорнай ночы», «Сланечнікаў» і іншых геніяльных карцін.

Кузьміч прыйшоў на могілкі ў белых кашулі і штанах, з пабеленым тварам і рыдлёўкай у руках, а перад пачаткам акцыі празвінеў ягоны будзільнік. Аляксей абвясціў нешматлікім наведвальнікам могілак, што не можа жыць у свеце, дзе скончыліся мастакі, але цяпер «усё зменіцца», і ў свет вернецца мастак.

Далей Кузьміч звярнуўся да магілы і некалькі разоў заклікаў ван Гога ўстаць, а таксама пачаў раскопваць магілу. Далёка прасунуцца ён не здолеў. Мастака спынілі людзі ў форме — напэўна, ахова ці паліцыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • Ганьба
    30.07.2024
    Таемныя візіты ў Беларусь дарма не праходзяць
  • Ван Готт
    30.07.2024
    Нармальна! Гэта вам не круціць на х.ю міністрэства культуры БССР, тут працаваць трэба.
  • Проста дэпартуйце
    30.07.2024
    Проста дэпартуйце гэтае губернскае назад у Мордар

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе1

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра13

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць