Свет

Штаб Камалы Харыс усяго за тыдзень сабраў рэкордную суму на яе прэзідэнцкую кампанію

Віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Харыс, якая ўключылася ў прэзідэнцкую гонку толькі ў пачатку мінулага тыдня, ужо сабрала вялікую суму ахвяраванняў на сваю выбарчую кампанію. Як паведамляе Financial Times са спасылкай на прадстаўнікоў Камалы Харыс, яе перадвыбарчы штаб менш чым за тыдзень сабраў $200 млн.

Камала Харыс. Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Майкл Тайлер, дырэктар па камунікацыях кампаніі Харыс, назваў гэта «рэкордным дасягненнем», адзначыўшы, што 66% з названай сумы паступіла ад людзей, якія ўпершыню зрабілі падобнае ахвяраванне.

Выданне адзначае, што Харыс сабрала за тыдзень больш, чым дзейны прэзідэнт Джо Байдэн і былы кіраўнік Белага дома Дональд Трамп за ўвесь чэрвень разам узятыя: штаб Байдэна прыцягнуў менш за $63,8 млн у мінулым месяцы, а Трампа — каля 105 млн.

Пры гэтым, паводле даных аб фінансаванні перадвыбарнай гонкі ў ЗША, да канца чэрвеня кампанія Трампа і звязаныя з ёй камітэты палітычных дзеянняў сабралі ўсяго каля $757 млн, у тым ліку $431,2 млн у красавіку-чэрвені.

Групы, звязаныя з Байдэнам, да яго выхаду з выбарчай кампаніі сабралі $746 млн, у тым ліку $332,4 млн у II квартале.

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць