МЗС Германіі скупа пракаментавала памілаванне нямецкага грамадзяніна Лукашэнкам
Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Нямеччыны 31 ліпеня выказаўся аб справе Рыка Крыгера, асуджанага на расстрэл і памілаванага Аляксандрам Лукашэнкам, піша Deutsche Welle.

На ўрадавай прэс-канферэнцыі прэс-сакратар ведамства Себасціян Фішэр не стаў адказваць на многія пытанні журналістаў, аднак падкрэсліў, што нямецкі бок «імкнецца да таго, каб ён [грамадзянін ФРГ] вярнуўся як мага хутчэй».
У ведамстве не сталі адказваць на пытанне, ці выстаўляў беларускі бок умовы для памілавання Крыгера.
«Я не хачу каментаваць, што заахвоціла спадара Лукашэнку памілаваць нямецкага грамадзяніна. Магу толькі сказаць, што гэтая навіна прынесла нам палёгку», — сказаў Себасціян Фішэр.
На пытанне, ці звязанае памілаванне з магчымым абменам беларускіх або расейскіх палітвязняў, прадстаўнік МЗС, як і раней, адказваць адмовіўся.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары