Здароўе

Індыйскія спецыі выклікаюць заклапочанасць органаў аховы здароўя ва ўсім свеце

У прыправах выяўленыя пестыцыды-канцэрагены.

Indian spices индийские специи індыйскія спецыі
Аптовыя прадаўцы на рынку ў Нью-Дэлі. Фота: AP Photo/Saurabh Das

Як піша Le Monde, папярэджанне аб небяспецы індыйскіх спецый было выдадзена 5 красавіка Цэнтрам бяспекі прадуктаў Ганконга.

У ім гаварылася аб наяўнасці такога пестыцыду, як аксід этылену, у чатырох відах спецый з Індыі. З продажу былі зняты тры віды спецый гандлёвай маркі Mahashian Di Hatti (MDH), і адзін — Everest. Першы брэнд займае 10% унутранага рынку краіны, другі — 16%.

Пасля Ганконга 18 красавіка Сінгапур зняў з прылаўкаў сумесь рыбнага кары маркі Everest з-за ўтрымання таго ж аксіду этылену. За ім на праблему звярнулі ўвагу Новая Зеландыя, Аўстралія, ЗША і Бангладэш.

Еўрапейскае ўпраўленне па бяспецы харчовых прадуктаў у 2024 годзе 65 разоў апавяшчала аб наяўнасці ў індыйскіх спецыях пестыцыдаў.

Аксід этылену — газ, які выкарыстоўваецца для стэрылізацыі прадуктаў, іх абароны аб паразітаў. Пасля заяваў Ганконга ў Індыі быў праведзены аналіз спецый розных марак. Пакуль канчатковыя вынікі не вядомы. З 251 узору было праверана 104.

Аднак ужо цяпер Упраўленне па бяспецы харчовых прадуктаў і стандартам Індыі (FSSAI) заявіла, што трынаццаць узораў спецый, якія былі сабраныя ў дзевяці штатах, былі прызнаныя шкоднымі для спажывання чалавекам.

Індыйская Рада па спецыях заклікала вытворцаў больш не выкарыстоўваць аксіду этылену. Эксперты адзначаюць, што ў краіне не існуе дастаткова надзейнага механізму праверкі ўтрымання рэшткаў пестыцыдаў у прадуктах. Гародніну на базарах і аптовых рынках яшчэ сяк-так правяраюць, а вось муку, рыс і спецыі — толькі ў тым выпадку, калі нехта западозрыць нешта.

Спецыялісты пакуль не могуць назваць крыніцу забруджання. Гэта магло здарыцца, напрыклад, пры захоўванні спецый на складах, дзе аксід этылену выкарыстоўваецца для прадухілення з'яўлення цвілі.

Выданне звяртае ўвагу, што становішча можа быць значна горшым з-за таго, што FSSAI за некалькі дзён да заявы Ганконгу змяніла патрабаванні да максімальна дапушчальнага ўзроўню рэшткаў пестыцыдаў. Для тых з іх, што не ўнесеныя ў спецыяльны спіс, ліміт быў павялічаны ў 10 разоў — з 0,01 да 0,1 міліграма на кілаграм.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі11

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі11

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць