Свет33

Сям‘я вызваленага палітвязня Кара-Мурзы пазваніла яму з Авальнага кабінета ў прысутнасці Байдэна. Той быў уражаны

Асуджаны на 25 гадоў калоніі і выпушчаны ўчора на волю ў рамках абмену расійскі палітык Уладзімір Кара-Мурза прыляцеў у Германію, а не ў ЗША. З Белага дома ў Вашынгтоне яму патэлефаналі дочкі

Джо Байдэн стаяў уражаным ад размовы, спачатку ён гладзіў па руцэ адну з дачок, а потым застыў.

Уладзімір Кара-Мурза падчас размовы сказаў наступнае:

«Я быў упэўнены, што памру ў турме. Я не веру ў тое, што адбываецца. Мне ўсё яшчэ здаецца, што я сплю ў сваёй камеры ў Омску, замест таго, каб чуць ваш голас. Але я хачу сказаць, што вы прарабілі цудоўную працу, выратавалі так шмат жыццяў. Здаецца, нас 16 чалавек у гэтым самалёце [адпраўленыя ў Германію — НН]. Мне не здаецца, што ў свеце ёсць шмат важнейшых рэчаў за выратаванне чалавечых жыццяў».

Кара-Мурза цяпер у шпіталі пад Кёльнам разам з іншымі палітвязнямі, дзе яны праходзяць абследаванне. 

Каментары3

  • Zuzіa
    02.08.2024
    Калі нічога не блытаю, то гэта кара-мурза пра беларусаў казала штосьці кшталту: "каб трымаць беларусаў, усю краіну, у абцугах дастаткова два гестапаўцы і аўчарка"
    Гэты мурза такі самы Z-этнік як і ўсе расейцы. Бліжэйшы прыклад - Гіркін - z-этнік, але крытыкаваў Пуціна, то і сядзіць. Мурза тое самае, толькі боінг не збіваў.
    Дык якога... паважаная Наша Ніва розным нягодніка рэкламу тут робіце???
  • Индеец
    02.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • AlexxelA
    02.08.2024
    Zuzіa, не, гэта ня той самы Кара-Мурза. Пра якога тут пішаш - гэта нейкі можа нават ня самы блізкі сваяк вызваленага палітвязьня. Няма роду без выроду.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць