Свет66

Зяленскі ўхваліў падрыў «Паўночных патокаў», але паспрабаваў адмяніць аперацыю, калі пра яе даведалася ЦРУ 

Ідэя аперацыі нарадзілася ў маі 2022 года на сустрэчы высокапастаўленых украінскіх ваенных і бізнэсоўцаў. Апошнія прафінансавалі дыверсію, паколькі ва УСУ не хапала сродкаў.

Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

The Wall Street Journal выпусціла вялікае расследаванне аб тым, як Украіна рыхтавала аперацыю па падрыве газаправода на дне Балтыйскага мора ў верасні 2022 года.

Галоўныя тэзісы з тэксту прыводзіць «Медуза»:

Ідэя аперацыі нарадзілася ў маі 2022 года на сустрэчы высокапастаўленых украінскіх ваенных і бізнэсоўцаў. Апошнія прафінансавалі дыверсію, паколькі ва УСУ не хапала сродкаў.

Аперацыю, па даных WSJ, курыраваў неназваны генерал з досведам удзелу ў спецыяльных аперацыях, які наўпрост падпарадкоўваўся тагачаснаму галоўнакамандуючаму УСУ Валерыю Залужнаму. Непасрэдна падрывам займалася каманда з шасці чалавек — як ваенных, так і грамадзянскіх нырцоў.

Зяленскі ўхваліў план аперацыі вусна. Аднак пра яго неўзабаве даведалася нідэрландская разведка і папярэдзіла аб гэтым ЦРУ і нямецкія ўлады. ЦРУ заклікала Украіну адмяніць аперацыю. Зяленскі перадаў указанне Залужнаму, але той не паслухаў прэзідэнта. У размове з WSJ Залужны заявіў, што нічога не ведае аб аперацыі.

Прыкладна за тры тыдні да выбуху група дыверсантаў арандавала прагулачную яхту «Андрамеда» ў нямецкім Растоку праз польскае турагенцтва, створанае ўкраінскай разведкай.

На месцы дыверсіі вадалазы працавалі парамі і заклалі на глыбіні выбуховае прыстасаванне з рэчывам актаген. Перад гэтым у шведскім порце Сандхамн адзін з членаў групы выпусціў выбуховае прыстасаванне на дно. Дыверсанты абмяркоўвалі магчымую адмену аперацыі з-за дрэннага надвор'я.

Пакідаючы Германію, дыверсанты не памылі яхту, дзякуючы чаму нямецкая паліцыя знайшла на борце сляды выбухоўкі, адбіткі пальцаў і ўзоры ДНК членаў экіпажа. Таксама расследавальнікі вызначылі нумары мабільных тэлефонаў і спадарожнікавага тэлефона Iridium, якія належалі нырцам – і аднавілі маршрут яхты.

Каментары6

  • Бывалы
    15.08.2024
    Да все страны союзники в итоге в профите, а противник рф в минусе, а это главный показатель качества операции.
  • Але журналісты ''пішуць''
    15.08.2024
    Гэтым раследваннем займаліся людзі якія ніколі не былі ў моры, на борце звычайнай 52-х футавай яхты і не малі аніякага дачынення да падводных работаў. Апусьцім тое, што і шведам і датчанам вядома з якога расейскага караблю былі пастаўленыя зарады на ''Патокі''. Таму што ўвесь абшар знаходзіцца пад радарным кантролем службаў суправаджэння судаходства. Бо каб замінаваць трубы любому караблю патрэбна было спыніцца над гэтым самым месцам не меней чым на суткі-двое. А гэта адразу б выклікала ўвагу пастоў кантролю. Бо спыняцца над падобнымі месцамі забаронена і адразу да цябе падыйдзе марскі ці памежны патруль каб спытаць што здарылася. Тым боле забаронена там і станавіцца на якар. Значыць карабель павінен мець сыстэму стабілізацыі якая дазволіць трымацца на адным месцы каб кампенсаваць авдрыфт (вецер/ марскія цячэнні).
    А потым пачалося нацягванне савы на глобус: паспрабуйце для пачатку дакладна знайсьці гэтыя самыя трубы на марскім дне. Паспрабуйце загрузіць 3 тоны выбухоўкі (адкуль цікава яна узялася прама ў цэнтры Эўропы? Я не ведаю на якім кірмашы магчыма закупіць гэтую самую выбухоўку ў такой колькасьці ды яшчэ са спецыяльнымі дэтанатарамі. Але журналюгі напэўна ведаюць дакладна :-) :-) :-) ) разам з неадходнымі для працы матэрыяламі (балоны для пагружэння, кампрэссар для пампавання паветра, агрэгат каб працаваў кампрэссар, спецыяльныя сумясі і гд) і яшчэ 6 чалавек у дадатак у маленькую яхту. Больш за тое, смех вызывае тое, што следчыя здолелі знайсьці сляды выбухоўкі на борце яхты :-) :-) :-) Пасажыры напэўна зрабілі менавіта вытворчасьць выбухоўкі на яхце, а не атрымалі яе ў герметычна закрытых пакетах/мяхах і г.д.
    Адзінае што магло адбыцца там з гэтай самай яхтай гэта аперацыя прыкрыцця менавіта расейскіх спецслужбаў падарваўшых тыя самыя Патокі , але з выкарыстаннем зусім іншага спецыялізаванага карабля са спецыялізаваным абсталяваннем.
    Але журналісты ''пішуць'' свае раследванні, якія ў дасведчанных людзей нічога акрамя сьмеху не выклікаюць.
    Пытанне чаму гэта адбылося мае зусім іншы сэнс, бо адбыўшаеся было толькі малой часткай той вялікай гульні супраць Захаду якую пачаў Пуцін.
  • Common sense
    15.08.2024
    Fers, от взрыва больше всех выиграли русские. Напомню тем кто забыл. После вторжения Россия практически прекратила подачу газа в Европу стремясь вызвать энергокризис и добиться отказа от поддержки Украины. СП2 был не введен в эксплуатацию. СП1 был остановлен из-за мнимой "утечки масла" в компрессорах. Несмотря на большой штраф прописанный в контракте Россия не увеличила поставки. Спасти от гигантского штрафа по итогам года её мог только форс-мажор.

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?1

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

Разведка Швецыі: Эканоміка Расіі на мяжы найглыбейшага крызісу. Няясна, ці Пуціну пра гэта кажуць23

Аднаго чалавека на ўездзе ў Беларусь аштрафавалі за адзенне, другога — за абутак

Беларусы Варшавы запісалі праваслаўную літургію на роднай мове

Форвард хакейнага «Дынама-Мінск» хоча, каб заробак яму паднялі да мільёна даляраў за год. Два іншыя ўжо атрымліваюць амаль столькі5

Статкевіч заклікаў беларусаў не маліцца на мове РПЦ і пісаць на помніках па-беларуску45

«Рэактыўны шахед урэзаўся ў мой дом». Расіяне спрабавалі кропкавым ударам забіць дарадцу міністра абароны Украіны, спецыяліста па радыётэхналогіях3

Наступныя дні будуць кашмарнымі для тых, у каго алергія на бярозавы пылок4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?1

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць