Каля шасці мільёнаў турыстаў са 150 краін свету наведалі нашу краіну ў 2023 годзе, паведаміў намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Цімафей Жыгараў падчас прэс-канферэнцыі, піша «Спутнік».

«За 2023 год Беларусь наведалі каля шасці мільёнаў замежных гасцей са 150 краін свету, што на 15% больш, чым у 2022 годзе. Што тычыцца сярэдняга чэка, альбо сярэдніх выдаткаў аднаго замежнага турыста, то яны складаюць парадку 500 даляраў ЗША», — сказаў Жыгараў.
Паводле яго слоў, у Беларусі цалкам наладжана база для прыёму замежных гасцей: яны могуць пакаштаваць нацыянальныя стравы, бяспечна і хутка дабрацца ў любы куток краіны. Намеснік старшыні звязаў рост турпатоку з гэтымі фактарамі.
Ён дадаў, што традыцыйна паглядзець Беларусь едуць з дзяржаў-суседзяў, але таксама сустракаюцца госці з Лаоса, Чылі, Кітая, Германіі, Турцыі, Ізраіля, Грузіі, Венгрыі.
-
Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення
-
Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары