Грамадства99

У кастрычніку ў Мінску адкрыюць першы ў Беларусі храм Армянскай апостальскай царквы

Пра намер адкрыць у кастрычніку ў Мінску храм Армянскай апостальскай царквы было заяўлена падчас наведвання будаўнічай пляцоўкі 6 верасня міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым і старшынёй Мінгарвыканкама Уладзімірам Кухаравым, паведамляе БелТА.

Паводле слоў чыноўнікаў, гэта будзе не толькі храм, але і месца прыцягнення сацыяльна-культурнага жыцця, таму што на тэрыторыі таксама ўзводзіцца будынак нядзельнай школы. У выніку тут паўстане, маўляў, цэлы духоўны комплекс Армянскай апостальскай царквы.

Будаўніцтва храма Армянскай апостальскай царквы пачалося ў жніўні 2022 года па вуліцы Філімонава ў Мінску на добраўпарадкаваным участку 0,42 га і цяпер набліжаецца да завяршэння.

Храм вылучаецца сваім архітэктурным абліччам у армянскай нацыянальнай стылістыцы, ён зроблены пераважна армянскімі майстрамі і з матэрыялаў, прывезеных з Арменіі.

Каментары9

  • Вось так
    06.09.2024
    бабруйчанін,
    Мінск пераўтворваюць ў кішлак.
  • Вось так
    06.09.2024
    “месца прыцягнення сацыяльна-культурнага жыцця“ - кірмаш з пЭрсікамі адчыняць побач?
  • бабруйчанін
    06.09.2024
    Вось так, Узбекі таджыкі ..паводзяць сябе прыстойна прымаюць правілы жыцця паводзіны краіны.Меў стасункі ..Знайдзі у архіве апытанне ці на " Свабодзе" у нейкай незалежнай прэссе 5- 6 гадоў таму "прыхажан"гэтай царквы якія нарадзілісь нават у рБ у " смешанных" семьях..
    Праз 100год каб яны праўнукам нашым ні казалі " гэтую царкву яшчэ Ной будавал у Мінску" праплывая міма

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, якія траўмы атрымаў новы вярхоўны лідар Ірана2

У Гомелі жанчына занесла свайго сабаку на стрыжку да грумеркі. Забрала ўжо мёртвага

Турчын даручыў МЗС пераконваць Захад у тупіковасці санкцый13

Расійскі ўрад збіраецца зрэзаць 10% бюджэту5

Мікола Статкевіч стаў лаўрэатам прэміі Homo Homini 2026

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі7

Блогерка засталася ў захапленні ад крамы з таварамі, вырабленымі зняволенымі — яе радасць не зразумелі10

Расія кансультуе Іран, як абыходзіцца з іранскімі дронамі1

У Мінску прачнуліся вожыкі ФОТА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць