Здарэнні33

Пенсіянерка паверыла ў неіснуючы ўклад і перавяла ашуканцам усе свае зберажэнні

72‑гадовай мінчанцы ў месенджары патэлефанавалі нібыта супрацоўнікі банка і паведамілі, што на яе імя адкрыты ўклад на 44 000 рублёў.

На пярэчанне пенсіянеркі, што яна не афармляла такіх дакументаў, ёй даслалі фатаграфію выпіскі з банкаўскага рахунку, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Пасля ўжо ілжэправаахоўнікі пераканалі мінчанку, што ашуканцы завалодалі яе персанальнымі данымі і ад яе імя праводзяць незаконныя фінансавыя аперацыі.

Пенсіянерка, выконваючы ўказанні аферыстаў, зняла з асабістага рахунку 12 000 рублёў і 7 разоў перавяла іх праз тэрмінал на «спецыяльныя рахункі».

Толькі вярнуўшыся дадому, жанчына зразумела, што яе падманулі, і звярнулася ў міліцыю.

Пацярпелая прызналася аператыўнікам, што ведала пра такую схему махлярства, але разгубілася і паверыла зламыснікам.

Каментары3

  • Краіна напалоханых
    12.03.2026
    Разгубіцца можна на 1 хвіліну. Калі больш - гэта ўжо называецца інакш.
  • Тэкля
    12.03.2026
    Здзіўляе только адно: адкуль у гэтых [Рэд. Выдалена] грошы...

    [Зрэдагавана]
  • Андрусь
    12.03.2026
    Расійскія "сбережения" па-нашаму будзе "ашчаджэнні". "Зберажэнне" - гэта дзеяслоў, звязаны са зберажэннем чагосьці - нацыянальных традыцыяў, нашае мовы...

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць