Грамадства11

Вынеслі прысуды фігурантам справы аб падрыве самалёта на аэрадроме ў Мачулішчах — да 25 гадоў

Фігуранты справы аб падрыве расійскага самалёта А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах атрымалі ад 2 гадоў 3 месяцаў да 25 гадоў пазбаўлення волі, паведаміла Генпракуратура.

Прысуд быў вынесены судовай калегіяй па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда.

«Генеральная пракуратура падтрымала ў Мінскім гарадскім судзе дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да 12 асоб, у тым ліку датычных да акта тэрарызму на тэрыторыі вайсковага аэрадрома Мачулішчы», — паведамілі ў ведамстве.

Сярод тых, каго судзілі, пералічваюцца Мікалай Швец, Аляксандр Азараў, Віталь Якуцік, Міхаіл Дзёмін, Дзяніс Сакалоў, Яўгенія Тачыцкая, Сяргей Лопараў, Максім Лапацін, Алег Сычоў.

Падсудных абвінавачвалі па ч. 3 арт. 289, ч. 4 арт. 309 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (акт тэрарызму і наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць сродку паветранага транспарту), ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржавы), арт. 358-1 (ажыццяўленне агентурнай дзейнасці), арт. 358-1 (праходжанне навучання і іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасці, а таксама незаконным абароце выбуховых рэчываў і выбуховых прылад), арт. 290-1, арт. 361-2 (фінансаванне тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 290-1, арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

У выніку асноўнаму, па версіі следства, выканаўцу, грамадзяніну Украіны Мікалаю Швецу прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 25 гадоў, іншым «саўдзельнікам» — ад 15 да 25 гадоў пазбаўлення волі, а «іншым абвінавачаным па справе» — ад 2 гадоў 3 месяцаў да 15 гадоў. Канкрэтныя прысуды кожнаму з абвінавачаных, акрамя Швеца, не называюцца.

Пры гэтым Мікалая Швеца, Аляксандра Азарава, Алу Яцуту, Віталя Якуціка, Яўгенію Тачыцкую, Міхаіла Дзёміна і Сяргея Лопарава судзілі завочна. Галоўны фігурант справы і, як сцвярджалі афіцыйныя органы і прапагандысты, выканаўца дыверсіі — Мікалай Швец, быў вызвалены ў чэрвені па абмене з Украінай.

Нагадаем, раніцай 26 лютага 2023 года на аэрадроме Мачулішчы здарыліся выбухі каля каштоўнага расійскага самалёта дальняй разведкі ДРЛВ А-50, ён быў падарваны ў двух месцах. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.

Паведамлялася, што цяпер самалёт знаходзіцца на рамонце на 325-м авіяцыйным рамонтным заводзе, які ўваходзіць у склад Таганрогскага авіяцыйнага навукова-тэхнічнага комплексу імя Берыева ў Расіі.

Каментары1

  • Anatol Starkou
    04.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага43

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага43

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць