Грамадства

У Мінску распачаўся суд па «справе Мачулішчаў»

​​У Мінскім гарадскім судзе 19 жніўня распачаўся працэс па гучнай справе дыверсіі ў Мачулішчах. Дванаццаці чалавекам — большасці завочна — ставяцца ў віну адразу 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку «акт тэрарызму» (ч. 3 арт. 289 КК) і «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК).

Іх абвінавачваюць у здзяйсненні дыверсіі ў Мачулішчах у лютым 2023 года, падчас якой быў пашкоджаны расійскі самалёт А-50. Справу ў закрытым рэжыме разглядае Валянціна Зянькевіч, піша «Вясна».

Галоўны фігурант справы і, як сцвярджалі афіцыйныя органы і прапагандысты, выканаўца дыверсіі — Мікалай Швец, быў вызвалены ў чэрвені па абмене з Украінай. Але, нягледзячы на гэта, па справе адбываецца суд і яго памагатым у Беларусі пагражаюць вялікія тэрміны зняволення. Завочна судзяць і самога Швеца.

Так, на лаве падсудных знаходзяцца Максім Лапацін, Андрэй Сцяпурка, Алег Сычоў і ягоная жонка Анастасія Пілько, Дзяніс Сакалоў. Згодна з прапагандысцкім фільмам АНТ, усе яны былі памагатымі па справе, але яны дакладна не ведалі, хто такі Швец і ў чым менавіта яму трэба дапамога. Так, Максім Лапацін падвёз Швеца са Століна на Лагойскую трасу, Андрэй Сцяпурка дапамог знайсці яму кватэру пад Мінскам, Алег Сычоў і Наста Пілько здалі яму тую самую кватэру.

А Дзяніс Сакалоў, які выявіўся прыяцелем сына Ірыны Абельскай і меркаваным даносчыкам, быццам дапамог даставіць дрон і знайсці працу для Мікалая Швеца.

Завочна судзяць Мікалая Швеца, Аляксандра Азарава, Алу Яцуту, Віталя Якуціка, Яўгенію Тачыцкую, Міхаіла Дзёміна і Сяргея Лопарава.

Дарэчы, у раскладзе суда сярод тых, у адносінах да каго распачаўся суд, няма Яўгеніі Лопаравай, але яе імя значыцца ў спісе асобаў, у адносінах да якіх распачата спецвытворчасць. Згодна апошняй інфармацыі, яе таксама сёння судзяць па справе Мачулішчаў. Але пры гэтым у «завочніках» адсутнічае імя Сяргея Лопарава.

Фігурантам справы інкрымінаваныя адразу 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • «садзейнічанне ў экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК), «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці» (ч. 1 арт. 290-1 КК), «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК),
  • «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК),
  • «агентурная дзейнасць» (ч. 1 арт. 358 КК), «прывядзенне ў няспраўнасць транспартнага сродку» (ч. 4 арт. 309 КК),
  • «акт тэрарызму» (ч. 3 арт. 289 КК),
  • «стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК),
  • «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання» (361-2 КК), «незаконныя дзеянні датычна выбуховых рэчываў» (ч. 4 арт. 295 КК),
  • «праходжанне навучання для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасці» (арт. 290-3 КК).

Нагадаем, раніцай 26 лютага 2023 года на аэрадроме Мачулішчы здарыліся выбухі каля каштоўнага расійскага самалёта дальняй разведкі ДРЛВ А-50, ён быў падарваны ў двух месцах. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.

Паведамлялася, што цяпер самалёт знаходзіцца на рамонце на 325-м авіяцыйным рамонтным заводзе, які ўваходзіць у склад Таганрогскага авіяцыйнага навукова-тэхнічнага комплексу імя Берыева ў Расіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты13

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты13

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць