Культура11

У Полацку на падмурках храма XII стагоддзя пабудуюць капліцу

Ці ўлічыць БПЦ планы рэгенерацыі Княжацкага храма на Верхнім замку?

15 кастрычніка мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усёй Беларусі Веніямін і епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій адкрылі кабінет духоўна-маральнага выхавання ў Полацкім кадэцкім вучылішчы. У будучым ён стане часткай духоўна-асветніцкага цэнтра, паведамляе БелТА.

«У склад гэтага цэнтра будуць уваходзіць таксама музей Полацкага кадэцкага корпуса, капліца Арханёла Міхаіла, якая будзе пабудавана на падмурку царквы XII стагоддзя. Тут будзе праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні», — адзначыў кіраўнік кадэцкага вучылішча Станіслаў Красоўскі.

Пазначэнне месцазнаходжання падмуркаў храма з дапамогай пліткі. Фота: Архіварта.

Меркавана, гаворка ідзе пра падмуркі княжацкага храма, які існаваў на XII—XVI стагоддзях на тэрыторыі Верхняга замка.

Рэшткі дамангольскага храма выявілі пры капанні катлавана для будучага морга бальніцы, якая размяшчалася тут за савецкім часам. Уся цэнтральная частка гістарычнага будынка была знішчана пры будаўніцтве гаража. Ацалелыя падмурак і сцены храма былі даследаваны Міхаілам Каргерам у час археалагічных раскопак 1966—1967 гг.

Княжацкі храм у Верхнім замку. Раскопкі Міхаіла Каргера. З кнігі Леаніда Аляксеева «Заходнія землі дамангольскай Русі»
Княжацкі храм у Верхнім замку. Раскопкі Міхаіла Каргера. З кнігі Леаніда Аляксеева «Заходнія землі дамангольскай Русі»
Княжацкі храм у Верхнім замку. Раскопкі Міхаіла Каргера. З кнігі Леаніда Аляксеева «Заходнія землі дамангольскай Русі»

Ізноў яны былі раскрыты ў час нядаўняй рэканструкцыі будынкаў былой бальніцы пад кадэцкае вучылішча. У час рэканструкцыі тэрыторыі план помніка старажытнарускай архітэктуры быў абазначаны брукам рознага колеру.

Мураваная царква мела ў плане памеры 24×16 м. Унутраная прасторы была падзелена на тры нефы шасцю слупамі. Цэнтральны неф завяршаўся апсідай, а бакавыя — нішамі. З трох бакоў да асноўнага аб'ёма прымыкалі прытворы, бакавыя мелі ўласныя апсіды.

План княжацкага храма ў Полацку. 

Падкупальная прастора, як і ў іншых полацкіх храмах, верагодна, таксама была ссунута на захад. Выразны вежападобны сілуэт царкве надавалі выкарыстаныя закамарнае перакрыцце і какошнікі, складанага профілю лапаткі, манументальнае, накшталт партала, вырашэнне галоўнага ўвахода на заходнім фасадзе.

Інтэр’еры быў аздоблены фрэскамі, падлога выкладзена з паліваных керамічных плітак.

Амаль ідэнтычнай па плане да княжацкай царквы з'яўляецца царква Арханёла Міхаіла ў Смаленску, больш вядомая як Свірская царква, якая пабудаваная ў перыяд кіравання князя Давыда Расціславіча ў 1180—1197 гадах. Храм у перабудаваным выглядзе дайшоў да нашага часу і ягоны рэканструкцыі даюць уяўленне пра тое, як выглядаў полацкі храм на княжацкім двары.

Царква Міхаіла Архангела XII ст. у Смаленску. Варыянт рэканструкцыі. Прыкладна гэтак жа выглядаў і княжацкі храм у Полацку.
План (2), заходні фасад і папярочны разрэз Царквы Арханёла Міхаіла (Свірскай) у Смаленску. 1191—1194 гг.

Паводле праекта зон аховы гістарычнага цэнтра Полацка, зацверджанага Міністэрствам культуры ў 2023 годзе, падмуркі царквы знаходзяцца на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Верхні замак» (квартале тыпу I*), дзе ўсе работы неабходна праводзіць у адпаведнасці з распрацаваным праектам рэгенерацыі.

Невядома ці існуе такі праект рэгенерацыі, у нарматыўных базах яго выявіць не ўдалося — гэта адкрывае шлях для БПЦ праціскаць свае рашэнні, якія могуць нанесці непапраўную шкоду помніку полацкага дойлідства.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Альгерд
    18.10.2024
    Будзе рускае хараство з залатымі цыбулінамі.

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць