Свет77

Роберт дэ Ніра і Леанарда Дзі Капрыа падтрымалі Камалу Харыс

Галівудскія акторы Роберт Дэ Ніра і Леанарда Дзі Капрыа падтрымалі Камалу Харыс у перадвыбарнай гонцы і заклікалі выбаршчыкаў у Філадэльфіі прыйсці на галасаванне за новага прэзідэнта ЗША, піша CBS.

Камала Харыс. Фота: Andrew Harnik / GETTY IMAGES

Яны разам з другімі акцёрамі, сярод якіх Кэры Вашынгтан, Тэса Томпсан і Браян Тара Генры, з'явіліся на мерапрыемстве гарадскіх уладаў Філадэльфіі ў падтрымку Харыс, каб павялічыць яўку выбаршчыкаў.

Леанарда Дзі Капрыа падтрымаў пазіцыю Харыс адносна змены клімату. Дэ Ніра адкрыта выказваў сваё стаўленне да Трампа, выкарыстоўваючы разнастайную лаянку.

«Мяне так злуе, што мы тут гаворым пра такую шматку л***на, як Дональд Трамп», — сказаў ён.

Рэйтынг кандыдатаў ад дэмакратаў і рэспубліканцаў на прэзідэнцкіх выбарах ЗША, паводле апытання, складае па 48%. Выбары пройдуць 5 лістапада.

Каментары7

  • Gregor
    28.10.2024
    прыкра , спадарства , але выйграе Трамп
  • Васіль
    28.10.2024
    Усё усім зразумела - дзе прыстойныя разумныя людзі, якія думаюць пра будучыню сваёй краіны. І дзе маргіналы, ці то пуцінскія, ці то кітайскія, якія наладжваюць камунізм, цэнзуру, сэксуальныя збачэнства.
  • P Diddy
    28.10.2024
    З падтрымкай такіх паважаных людзей Камала не можа не перамагчы! Праўда жа? Ну, праўда жа?

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць