Здароўе

У Мінск прывезлі вакцыну ад небяспечнай для дзяцей інфекцыі. Адна доза каштуе 2400 рублёў

Мінскі абласны цэнтр імунапрафілактыкі абвясціў, што для ўсіх ахвотных цяпер даступная вакцына, якая абараняе ад адной з распаўсюджаных вірусных інфекцый — РСВ. Па кошце прэпарат, здаецца, можа стаць рэкардсменам сярод прышчэпак, даступных сёння ў Беларусі, піша Onliner.by.

Прэпарат прызначаны для сезоннай імунапрафілактыкі рэспіраторна-сінцыціяльнай віруснай інфекцыі ў дзяцей, паведамілі ў цэнтры імунапрафілактыкі.

Меркаваны кошт адной дозы — 2400 рублёў. У адказ на ўдакладняючыя каментары ў цэнтры адзначылі, што кошт адной вакцыны сапраўды каля $700 у эквіваленце. Увогуле, трэба памнажаць гэтую суму на пяць, бо ў сезон уздыму захворванняў РСВ (рэспіраторна-сінцыціяльны вірус) звычайна патрабуецца да 5 доз з інтэрвалам адзін месяц.

Журналісты звязаліся з доктарам-педыятрам, інфекцыяністам Аксанай Доўнар-Запольскай, і папрасілі растлумачыць, чым небяспечны рэспіраторна-сінцыціяльны вірус (РСВ) і ці апраўданы такі кошт вакцынацыі.

Медык пацвердзіла, што гэта распаўсюджаны вірус, які выклікае сезонныя ўспышкі захворванняў па ўсім свеце. У нас ён найбольш актыўны з кастрычніка-лістапада па красавік-май, з пікам у студзені ці лютым. Перадаецца паветрана-капельным і кантактным шляхам.

Навуковыя даследаванні даказалі, што заражэнне малых дзяцей часцей за ўсё адбываецца ад старэйшых братоў і сясцёр. Спецыфічнага супрацьвіруснага лячэння няма.

— РСВ — найбольш частая прычына інфекцый ніжніх дыхальных шляхоў (напрыклад, бранхіяліту, калі ўражваюцца самыя малыя бронхі) у дзяцей ва ўзросце да аднаго года, — тлумачыць Аксана Доўнар-Запольская. — Больш таго, па ацэнках СААЗ, гэта яшчэ і самая частая інфекцыйная прычына смерцяў сярод маленькіх дзяцей (да 2% смерцяў немаўлят — ва ўзросце да 28 дзён, да 7% смерцяў — ва ўзросце ад 28 дзён да 1 года жыцця і да 2% смерцяў дзяцей — ва ўзросце ад 1 да 4 гадоў).

Але панікаваць абсалютна ўсім маладым бацькам не трэба, падкрэслівае медык. Цяжка РСВ можа працякаць у дзяцей, якія знаходзяцца ў групе рызыкі:

  • дзеці да 6 месяцаў, асабліва тыя, хто нарадзіўся ў першай палове сезону РСВ (кастрычнік—лістапад), пры гэтым у іх ёсць старэйшыя браты і сёстры, якія наведваюць сад/школу;
  • малыя і дзеці з спадарожнымі хранічнымі захворваннямі лёгкіх, напрыклад, бронхалеганічная дысплазія, мукавісцыдоз;
  • неданошаныя дзеці, народжаныя да 35 тыдняў цяжарнасці;
  • дзеці з праблемамі сэрца;
  • ВІЧ-інфікаваныя дзеці;
  • дзеці з сіндромам Даўна;
  • дзеці з першаснымі і другаснымі імунадэфіцытамі;
  • дзеці са злаякаснымі захворваннямі;
  • дзеці з персістуючай бранхіяльнай астмай.

— Маё меркаванне як спецыяліста і як будучай бабулі: вядома, правядзенне такой вакцынацыі мэтазгодна, калі гаворка ідзе пра дзяцей з групы рызыкі. Інфекцыя распаўсюджаная. І ў мінулым годзе, і ў гэтым у Беларусі былі цяжкія выпадкі пасля РСВ, таму вакцыну і завезлі, — мяркуе медык.

У свеце вакцыну ад РСВ у якасці прафілактыкі звычайна атрымліваюць цяжарныя жанчыны. Тады дзіця, народжанае раней за тэрмін, становіцца аўтаматычна абароненым ад гэтага віруса. У Беларусі ў 2025 годзе таксама разглядаецца ўвоз вакцыны для імунізацыі цяжарных, расказалі ў цэнтры імунапрафілактыкі. Такая прышчэпка дапаможа ў далейшым абараніць дзяцей да 6 месяцаў ад РСВ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін30

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп засмяяўся, калі яго спыталі пра словы Зяленскага, што ЗША хочуць завяршыць вайну да студзеня2

Статкевіч пра сацапытанне «Беларусь у 2026 годзе»: Кідалі слухаўку, бо ў канцлагер ніхто не хоча25

Праезд даражэе ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях

Суд у ЗША прызнаў Huawei вінаватай у змове з мэтай крадзяжу камерцыйных сакрэтаў

Папа Францішак тройчы бачыў д'ябла. Пра гэта кажа ягоны дзённік7

Да праекта ў Гальшанах прыцягнулі ідэолага «рускага свету» Дугіна. Яго паплечнік прапануе аднаўляць замак як «Царыцына»32

Электрамабілі задумвалі як ціхія. Цяпер іх вучаць гучаць, як бензінавыя

Ці варта купляць антыбактэрыяльнае мыла?

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін30

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць