Усяго патроху1010

Створаны заплечнік, які амаль цалкам зніжае вагу рэчаў

Кітайскія даследчыкі прадставілі заплечнік, які можа значна палегчыць жыццё падарожнікам, спартсменам, вайскоўцам і ўсім тым, хто працуе з цяжкімі грузамі. Саму канцэпцыю нельга назваць інавацыйнай, аднак на фоне канкурэнтаў кітайскі варыянт усё ж вылучаецца адной асаблівасцю. 

Прататып канструкцыі новага заплечніка, які палягчае пераноску рэчаў. Фота: Haotian Ju & Jian Qi

У спакойным стане падчас нашэння звычайнага заплечніка нагрузка на цела застаецца нязменнай адносна спіны. Аднак падчас хадзьбы груз рухаецца і ўверх, і ўніз, што павялічвае ціск на хрыбетнік і ногі, выклікаючы адчуванне, нібы груз цяжэйшы, чым насамрэч. Сучасныя тэхналогіі, такія як, напрыклад, амартызацыйныя заплечнікі, часта ўключаюць спецыяльныя рухавікі, якія робяць канструкцыю цяжэйшай і патрабуюць дадатковага сілкавання.

Каманда кітайскіх навукоўцаў з Харбінскага тэхналагічнага інстытута распрацавала новае рашэнне, якое выкарыстоўвае выключна энергію руху самога чалавека, перадае партал Interesting Engineering.

У аснове канструкцыі новага заплечніка ляжыць сістэма сіметрычных механізмаў сталай сілы, уключаючы спружыны і крутныя стрыжні. Для пазбягання кантакту змесціва заплечніка з астатняй канструкцыяй прылады прадугледжаны дадатковыя кампаненты, у тым ліку электрамагнітны прывад. Гэтыя кампаненты прадухіляюць перамяшчэнне грузу ўверх або ўніз, генеруючы ад крокаў чалавека дастаткова энергіі для працы электрамагнітнага рухавіка, тлумачаць навукоўцы.

Для праверкі эфектыўнасці канструкцыі каманда прыцягнула добраахвотнікаў, якія насілі звычайны і новы заплечнікі на бегавой дарожцы. Падчас тэстаў вымяраўся ўзровень метабалізму ўдзельнікаў пры розных хуткасцях руху.

Эксперыменты пацвердзілі, што новая канструкцыя заплечніка зніжае энергавысілкі чалавека на 11% і памяншае вертыкальнае перамяшчэнне грузу (а значыць і адчуванне вагі рэчаў) на 85%, паведамляюць кітайскія даследчыкі.

Па іх словах, новы заплечнік — не проста аксэсуар, а крок да пазітыўнай змены якасці жыцця для мільёнаў людзей. Турызм, спорт, вайсковая служба, лагістыка — усё гэта вобласці, дзе людзі нярэдка цягаюць цяжкія рэчы і дзе кожны грам мае значэнне. Для альпіністаў і падарожнікаў новая тэхналогія можа азначаць менш стомленыя ногі, для вайскоўцаў — меншую рызыку траўмаў, а для звычайных рабочых і дастаўшчыкаў розных тавараў — паляпшэнне здароўя і прадукцыйнасці.

Новы заплечнік, паводле навукоўцаў, можа паступіць у масавую вытворчасць у бліжэйшыя гады, калі будуць завершаныя ўсе этапы тэставання прылады.

Унізе можна ўбачыць прыклад працы ўжо існуючых заплечнікаў, якія істотна зніжаюць вагу рэчаў, але патрабуюць традыцыйных рухавікоў і дадатковага энергасілкавання (батарэі).

Каментары10

  • Яўген
    28.12.2024
    Цікавая канструкцыя, я б такі купіў. Толькі пытаньне, як доўга яно пад уздзеяньнем пылу ці дажджу пратрывае.
  • Жвір
    28.12.2024
    Лухта й самападман.
  • не спрабаваў, але асуждаю
    29.12.2024
    Жвір, а вы паспрабуйце. так мажліва больш зможаце падымаць каньяка

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага45

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года34

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага45

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць