Свет33

Куды зноў знік Пуцін? Выявілася, што яго апошнія сустрэчы — гэта насамрэч запісы месячнай даўніны

Пасля Валдайскага форуму ён ні разу рэальна не з'яўляўся на публіцы.

Уладзімір Пуцін на пасяджэнні клуба «Валдай» 7 лістапада 2024 года. Фота: Maxim Shipenkov / Pool Photo via AP

 

Уладзімір Пуцін апошні раз з’яўляўся на публіцы амаль два тыдні таму — сцвярджае аўтарытэтнае выданне The Moscow Times.

Практыка «пратэрмінаванай прысутнасці» Пуціна не новая, але цяпер яна набывае яшчэ больш кур'ёзны характар.

Так, напрыклад, Пуцін, калі верыць Крамлю, 12 лістапада абмяркоўваў бюджэт з кіраўніком «Адзінай Расіі» Уладзімірам Васільевым, хоць той бюджэт быў зацверджаны яшчэ ў кастрычніку. 

А ў сустрэчы з лідарам «Новых людзей» Аляксеем Нячаевым 19 лістапада Пуцін, відаць, быў так заняты «віртуальнай» размовай, што не заўважыў, як Нечаеў у гэты ж дзень вандраваў па выставе ў Дзярждуме. Крэмль, здаецца, зусім забыўся на існаванне календара.

Не менш цікавая гісторыя здарылася з лідарам ЛДПР Леанідам Слуцкім. Ён, паводле версіі Крамля, размаўляў з Пуціным, адначасова знаходзячыся ў зале пасяджэнняў Дзярждумы. Хаця, ведаючы пра «звышнатуральныя» здольнасці нябожчыка Жырыноўскага, нельга выключаць, што ягоны верны пераемнік валодае здольнасцю быць у двух месцах адначасова.

У рэальнасці Пуцін — паводле The Moscow Times — апошні раз з’яўляўся на публіцы 7 лістапада, калі прамаўляў на Валдайскім форуме. 

Каментары3

  • сямён
    21.11.2024
    нармальная практыка службы бяспекi у выпадках павышанай пагрозы для важнай асобы - не даваць нiякай iнфармацыi а прысутнасьцi у рэчывiстым часе online, а даваць дазавана, у выпадковыя моманты, а нават рабiць гэтыя самыя "быць у 2 месцах на раз". нiчога новага, рымскiя iмператары карысталiся тым жа.
  • Устала я
    21.11.2024
    Ен тут на Малпу Вельмі падобны
  • Ян
    21.11.2024
    Устала я, не абражайце малпаў, яны мілыя ў адрозненні ад гэтага чырвонага чэкіста.

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

«У мяне была магчымасць паехаць іншай дарогай». Віктар Бабарыка — пра дзень затрымання 6 гадоў таму2

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў2

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць