Літаратура

Абвясцілі збор сродкаў на стварэнне серыі дакументальных фільмаў пра Алеся Адамовіча

Ініцыятыўная група «Прыпынак Адамовіча» запусціла збор сродкаў на стварэнне серыі дакументальных фільмаў пра Алеся Адамовіча да 100-годдзя пісьменніка.

Zbor srodkaŭ

Першы фільм плануецца прысвяціць антыядзернай пазіцыі пісьменніка. Апроч таго, у планах ініцыятывы таксама іншыя тэмы, якія падымаў Алесь Адамовіч: антываенная, тэма рэпрэсій і тэма прымірэння ды пакаяння народаў.

Ініцыятыўная група ўжо сабрала і працягвае збіраць архіўныя фота і відэа з тых часоў. Напрыклад, удалося звязацца з японскімі арганізацыямі і японскай актрысай Камакі Курыхара, каб запісаць іх каментары і ўспаміны пра візіт Алеся Адамовіча ў Японію.

Таксама ўжо ёсць дамоўленасці з іншымі людзьмі для запісу іх успамінаў, але некаторыя з іх знаходзяцца ў сталым узросце і маюць праблемы са здароўем, таму ёсць рызыка не паспець.

Alieś Adamovič i Kamaki Kurychara
На фота Алесь Адамовіч і Камакі Курыхара

Сабраныя сродкі пойдуць на набыццё абсталявання для відэазапісу, кошт якога складае каля 4000 еўра, на выдаткі, звязаныя з праездам і пражываннем здымачнай групы, бо здымкі будуць праходзіць у Японіі, Германіі, Польшчы і іншых краінах. Акрамя таго, неабходна аплаціць аўтарскія правы за выкарыстанне асобных матэрыялаў і ганарары спецыялістам.

Ініцыятыўная група «Прыпынак Адамовіча» была створана ў студзені 2018 года ў Беларусі. Да 2020 года яна змагла рэалізаваць некалькі праектаў па захаванні памяці Алеся Адамовіча. Аднак пасля 2020 года дзейнасць ініцыятывы была вымушана прыпынена. Цяпер група вяртаецца, каб ізноў нагадаць пра Алеся Адамовіча і актуальнасць яго ідэй.

Зрабіць свой унёсак можна на краўдфандынгавай платформе Zrzutka.pl.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак23

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак23

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць