Моды1717

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе

Беларускія моднікі нядаўна сабраліся ў Falcon Club Arena на гала-шоу Belarus Fashion Art Week. Паглядзелі, як выглядалі наведвальнікі фэшн-мерапрыемства, а таксама чым дзяліліся ў сацыяльных сетках.

Для гасцей Belarus Fashion Art Week, які прайшоў 24 лістапада, быў пазначаны дрэс-код: Black Tie («чорны гальштук»). Дарэчы, патрабаванні ў такім выпадку даволі строгія. Звычайнага такі дрэс-код выкарыстоўваюць на ўрачыстых прыёмах, тэатральных прэм'ерах, свецкіх вечарынках, якія пачынаюцца пасля 19:00.

Традыцыйна мужчынам для Black Tie рэкамендуюць апрануць чорны касцюм, белую кашулю і чорны гальштук ці бабачку. Туфлі павіны быць класічнымі, увесь лакавы абутак пад строгай забаронай.

Жанчынам пры такім дрэс-кодзе лепш выбраць сукенку максі (калі ступень урачыстасці мерапрыемства дазваляе, то можна падабраць убор крыху карацейшы, але даўжыня вышэй за калена забаронена). Каб дапоўніць вобраз, неабходна выкарыстоўваць упрыгожванні. Аднак, у адрозненне ад бескампраміснага White Tie, які прызнае толькі дарагія ювелірныя вырабы, Black Tie дазваляе біжутэрую прэміум-класа.

Нехта з гасцей Belarus Fashion Art Week падыйшоў да дрэс-коду з усёй адказнасцю. Сваю падборку самых удалых вобразаў прысутных на фэшн-мерапрыемстве зрабіў інстаграм-акаўнт «Цяжкі Маркс», які распавядае пра свецкае жыццё беларускай сталіцы.

Самым чапляльным атрымаўся вобраз дызайнеркі Святланы Баст. Яна ўразіла прысутных атласнай сукенкай, вышытай пёрамі, рознымі пацерамі і бліскучкамі. Твар хаваў незвычайны вэлюм у выглядзе павуціння. Сама Святлана ў сацыяльных сетках пажартавала пра свой вобраз: «Вобраз выбрала някідкі — лянота было рабіць прычоску і макіяж. Схавалася крыху, але, як ні дзіўна, была навідавоку».

Дызайнерка Святлана Баст. Тут і далей скрыншоты відэа інстаграм-акаўнта hard_marks

Але ўсё ж трэба адзначыць, большасць гасцей ці то не ведала, што хаваецца за таемным спалучэннем Black Tie (і арыентавалася на слова «чорны»), ці то вырашыла не надта старацца.

Модны блогер Ілля Трыфаненкаў прыйшоў у звычайнай чорнай байцы.

Яшчэ адзін госць, мабыць, вырашыў, што лепш прадэманстраваць мускулы, чым прыслухацца да пажаданняў арганізатараў мерапрыемства, таму прыйшоў у майцы пола. Ён таксама вырашыў быць на фэшн-паказе ў чорнай кепцы.

Міні-сукенка і батфорты могуць глядзецца эфектна, аднак у дрэс-код Black Tie усё ж не ўпісваюцца.

Яшчэ адна госця, якая трапіла ў модны агляд, абрала для свецкага мерапрыемства бэжавую сукенку з чырвонымі пацалункамі.

Сярод гасцей былі заўважаны віцебская дызайнерка Таццяна Яфрэмава і Вова Фрак (расійскі дызайнер упрыгожванняў, які перабраўся ў Беларусь два гады таму).

Нехта хацеў вылучыцца з натоўпу любой цаной. Мабыць, адзін з самых экзатычных варыянтаў парушыць дрэс-код абрала жанчына, якая прыйшла ў кімано і японскіх саба.

Калі меркаваць па відэа, якія публікавалі наведвальнікі Belarus Fashion Art Week, найбольш уразілі іх два моманты шоу. Па-першае, гэта тое, што брэнд Nobility, які спецыялізуецца на выпуску адзення ў стылі old money, вывеў на подыум жывога каня. Конь вёў сябе прыстойна, але ўжо па-за паказам паспрабаваў скінуць паліто з мадэлі — можа, вырашыў, што яно не пасуе дзяўчыне.

Скрыншот сторыс акаўнта belarus.fashion.art.week

Другі — гэта тое, што для паказу калекцыі папулярнай цяпер дызайнеркі Алёны Ацапкінай на подыум выехалі адразу тры белых «Джылі». Дарэчы, зусім нядаўна Ацапкіна дэманстравала мадэлі ўласнага брэнду Atsapkina на Paris Fashion Week. А адкрывала і закрывала яе паказ у Францыі адна з самых вядомых беларускіх мадэляў Полі Канабіс, якая мае 3,6 мільёна падпісчыкаў у інстаграме.

Каментары17

  • бабруйчанін
    28.11.2024
    ))))...)))нейкі пі..пі ді ді дзе Конь уэст з сваёй балонкай быў бы дарэчы )
  • Беларус з-пад Маладэчна
    28.11.2024
    Хатаскрайнікі забаўляюцца. З панядзелка па пятніцу катаваць палітвязьняў, а ў суботу на фэшн-вік у леапардавых майтках.
  • Ядвига
    28.11.2024
    Не хватает только цыгана в бомбере и дёшевых трениках на этом шоу фриков

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

«Можаш забыцца аб працы ў Кітаі». Беларуску абвінавацілі ў Кітаі ў расізме праз адно неадназначнае ФОТА20

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць