Грамадства33

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?

Адказ на гэта пытанне блогер паспрабаваў знайсці ў простых беларусаў розных узростаў на вуліцы.

Серыю відэа з адказам на пытанне: «Колькі вам трэба, каб камфортна жыць?» размясціў адзін з беларускіх блогераў у сваім тыктоку.

Адна з жанчын адказала, што для такога жыцця яе пенсія павінна складаць 3000-4000 рублёў. На яе погляд, наяўнасць такіх грошай дазволіць ёй з'ездзіць куды-небудзь у адпачынак.

Суму ў 3000 рублёў назвала і іншая жанчына пенсійнага ўзросту. Калі ў яе спыталі, кім трэба працаваць, каб столькі зарабляць, жанчына адказала:

«Статыстыка гаворыць, што недзе і дактары атрымліваюць столькі, і выкладчыкі. Але не ведаю».

Пажылы мужчына заўважыў, што маладым людзям для камфортнага жыцця патрэбна 4000 рублёў. Іншая жанчына дастаткова сталага ўзросту заўважыла, што для маладых патрэбна сума ў пяць тысяч:

«Гэта дакладна. Кожны павінен зарабляць, муж ці жонка. Пяць тысяч — гэта самы мізер, які цяпер па тых цэнах, што ў крамах».

Калі ж блогер пацікавіўся ў маладых людзей, то такога аднадушша не было. Так, адзін з суразмоўцаў спачатку адказаў, што яму будзе дастаткова 1500 рублёў. Пасля ўдакладнення, ці сапраўды гэтага яму хопіць для камфортнага жыцця, трохі падумаўшы, малады чалавек павялічыў суму ўдвая.

«А вось бабулькі кажуць, што пяць тысяч», — заўважыў блогер і пачуў у адказ: «Дык лекі ў іх дарагія».

«Дакладна не менш за дзве тысячы [рублёў]. Гэта калі чалавек адзін жыве, эканоміць», — выказала сваё меркаванне дзяўчына і дадала, што сума для камфортнага жыцця вельмі індывідуальная:

«Ва ўсіх свае запыты. Некаму зусім не патрэбна тое, што я набываю, кажа, што я транжырка страшная».

На заўвагу, што пенсіянеры называлі суму ў пяць тысяч, суразмоўца адказала: «Гэта людзі проста так называюць лічбы». Пасля разваг яна назвала суму ў 4000 рублёў.

Для таго, каб не глядзець на цэны ў крамах, маладой дзяўчыне — гераіні іншага роліка — трэба было б не менш за тысячу даляраў.

А вось яшчэ адна дзяўчына адказала, што для камфортнага жыцця сума павінна быць на ўзроўні $3000. На яе погляд, такія грошы ў Беларусі можна зарабіць, калі маеш бізнэс ці працуеш «самым топавым» праграмістам. Іншых магчымасцей яна не бачыць.

Жанчына сярэдняга ўзросту выказала меркаванне, што для камфортнага жыцця неабходна 6000 рублёў. І такія грошы могуць зарабіць айцішнікі.

Але нельга лічыць, што ўсе беларусы вельмі патрабавальныя да вялікіх даходаў.

Больш за 300 тысяч праглядаў набрала відэа, гераіня якога выказала цвёрдае меркаванне, што ёй для камфортнага жыцця хапіла б 1000 рублёў.

Адзін з гледачоў пракаментаваў гэта відэа наступным чынам: «Гэта Настачка з казкі «Марозка» — «цёпла табе, дзяўчына, ці цёпла табе, мілая?» — «Цёпла, бацюшка, цёпла…».

Каментары3

  • Усяго дасягнула сама
    11.12.2024
    На тваё шчасце заробак ніяк не ўплывае. Пры ўмове, што ў цябе ёсць папік.
  • Банкомат
    11.12.2024
    Но мани, но проблем.
  • Бывший айтишник
    11.12.2024
    Пока пыня не напал на Украину, получал 3К. Пропивал, прокуривал, проедал почти в 0. Теперь понимаю, что надо было жить на 1К, а остальное откладывать. Тупой был, что поделать.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі19

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

З-за метэазондаў з Беларусі самалёт міністра замежных спраў Літвы і еўракамісара не адразу змог прызямліцца ў Вільні12

Што цяпер знаходзіцца на месцы клінікі «Новы зрок» у Мінску?4

Вызначылася пераможца конкурсу «Міс Сусвет — 2025»5

Былую супрацоўніцу Кангрэса ЗША абвінавацілі ў інсцэніроўцы нападу на саму сябе. Яна казала, што на жываце напісалі «шлюха Трампа»2

ЗША патрабуюць ад Украіны пагадзіцца на мірны план Уіткафа-Дзмітрыева да 27 лістапада4

«Былі сталінкі, хрушчоўкі, а цяпер будуць сямашкі». У цэнтры Гродна сабраліся рэстаўраваць Дом быту — праект не ўсе ацанілі20

Навукоўцы выявілі, што валоданне некалькімі мовамі запавольвае біялагічнае старэнне15

Ідэолагі расказваюць народу жахі пра інтэрнэт і перасцерагаюць ад выкарыстання ChatGPT15

«Гэта што за вірус?» Прыхільніцы Лукашэнкі не спадабаліся надпісы на дзіцячай пляцоўцы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі19

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць