Грамадства88

Людзі жахнуліся заробку нянечкі ў садку побач з Нацыянальнай бібліятэкай

«Валасы дыбам ад заробкаў… Няўжо нехта знойдзецца».

«Веру ў сілу Threads. Мінск. Патрэбна дапамога ў пошуку супрацоўнікаў», — з такой надзеяй пачала свой пост супрацоўніца адной са сталічных дашкольных устаноў. Дзяўчына апублікавала спіс вакансій у дзіцячым садку №571 Мінска, што месціцца па адрасе Францыска Скарыны, 7, недалёка ад станцыі метро «Усход».

Вакансіі наступныя:

  • дзённы вартаўнік (0,65 стаўкі, працоўны дзень — 5 гадзін 30 хвілін): заробак каля 500—600 рублёў.
  • прыбіральнік службовых памяшканняў: на 1 стаўку — каля 800 рублёў, на 1,5 стаўкі — каля 1200 рублёў.
  • памочнік выхавацеля (нянечка): заробак каля 1000 рублёў.

Аднак замест водгукаў ад кандыдатаў у каментарах людзі абурыліся заробкамі.

«Валасы дыбам ад заробкаў… Няўжо нехта знойдзецца…» — жахнулася адна з жанчын.

Іншая падхапіла: «Вы б лепш верылі не ў сілу Threads, а ў сілу заробкаў. Прыбіральнік на паўтары стаўкі — гэта 1200 у месяц за 12 гадзін працы на дзень?»

Градус дыскусіі ў каментарах пачаў імкліва расці:

«Пачакайце хвілінку, работнікаў? Ці бясплатных рабоў?» — удакладняе нехта.

«За такія грошы трэба прыходзіць на працу і яшчэ шкодзіць», — катэгарычна заяўляе чарговы каментатар.

«За такі заробак? Тут і трэдс бяссільны!», «Кашмар», «Не хачу сказаць нічога дрэннага, але ў мяне пенсія большая. І я не міліцыянер і не вайсковец», «Адэкватная зарплата тут толькі ў вартаўніка, бо гэта не поўная стаўка і некваліфікаваная праца», «Жахлівыя зарплаты, проста дно», — пішуць беларусы.

Асобнае абурэнне выклікала розніца ў нагрузцы і аплаце працы нянечак.

«Які кашмар!!! Нянечка — 1000 рублёў. Гэта чалавек, які глядзіць за дзецьмі цэлы дзень і яшчэ дупы ім выцірае. Куды мы коцімся…», «Сумна, што ў няні нагрузка ў сто разоў большая, чым у прыбіральніка, ды і адказнасць, а зп амаль аднолькавая».

Для многіх гэты пост стаў нагодай узгадаць уласны горкі досвед працы ў дзяржаўных установах.

Людзей таксама здзівіла, як пазначаныя заробкі стасуюцца з заканадаўствам:

«А чаму прыбіральніцы плацяць менш за мінімалку? Даўно праверак не было?»; «А ці законна гэта — зп 800 руб?»

Адзін з каментатараў параіў: «Людзі, што ў вас з заробкамі? За 500—600 рублёў працаваць месяц? Паспрабуйце самі. Раскіньце паміж сваімі работнікамі, хай папрацуюць».

На рэзкае пытанне «Вы ўгараеце?» аўтарка паста адказала:

«Здаецца, угараеце тут толькі вы. І так, гэта мала, але такія заробкі існуюць, і пры гэтым людзі за гэтыя грошы добра працуюць! Ёсць тыя, у каго няма магчымасці пайсці ў іншае месца, ці тыя, хто на пенсіі, але хоча падзарабіць».

Дзяўчына патлумачыла, што сама ездзіць на працу на «Усход» ажно з «Каменнай Горкі» і вельмі задаволеная ўстановай, куды трапіла па размеркаванні. Паводле яе слоў, у садку добрае забяспячэнне: «Абсталяванне закупляюць, прынтары каляровыя з ноўтбукамі закупілі ў кожную групу, з заробкам не крыўдзяць нават на яслях».

Сама яна працуе выхавальнікам суправаджэння для дзяцей з расстройствамі аўтыстычнага спектру і атрымлівае 1500 рублёў.

Кропку ў спрэчцы паставіла карыстальніца, якая лічыць гэтую сітуацыю хранічнай хваробай сістэмы:

«Усе так уз'еліся праз гэтыя заробкі, што аж смешна)) Гэта класіка як для сталіцы, так і для правінцыі, бо ў сістэме адукацыі так было заўсёды)) Гэта рэальнасць, так, уяўляеце?)) Усім шчыра пофіг, што гэта катаржная праца. Як плацілі капейкі, так і будуць гэта рабіць!»

Каментары8

  • ?
    16.03.2026
    А як лічыць пяткевіч?
  • Милана
    16.03.2026
    Когда вы все узнаете стоимость трусов на Вике Лукашенко, возьметесь за вилы.
  • Gėddef
    16.03.2026
    Падзякуй Бацькам і Дзядам за Выбары 1994

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць