Грамадства

Памянялі правілы мэтавага набору ў ВНУ

Урад Беларусі змяніў правілы мэтавага набору ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Цяпер заказаць падрыхтоўку спецыяліста на ўмовах мэтавага навучання могуць:

  • дзяржаўныя органы;
  • дзяржаўныя арганізацыі;
  • арганізацыі, дзе доля дзяржаўнай уласнасці ў статутным фонде складае не менш за 50%;
  • іншыя арганізацыі, якія «ўнеслі значны ўклад у развіццё рэгіёна», але толькі па хадайніцтве адпаведнага абласнога або Мінскага гарадскога выканкама.

Для заказчыкаў увялі новыя патрабаванні: трэба будзе абгрунтоўваць неабходнасць падрыхтоўкі спецыяліста і выконваць тэрміны падачы заявак.

Для абітурыентаў, якія жадаюць вучыцца на мэтавых умовах, цяпер абавязковы конкурс як пры падачы дакументаў, так і па выніках уступных унутраных экзаменаў у ВНУ. Таксама ўстаноўленая адказнасць абітурыента і заказчыка за неабгрунтаванае разрыванне дамовы ці невыкананне яе ўмоў.

Дадатковыя змены ўводзяць перавод адміністрацыйных працэдур дзяржаўнай акрэдытацыі ў электронны выгляд і патрабаванне ўключаць у склад камісіі па акрэдытацыі прадстаўнікоў заказчыкаў кадраў.

Крытэрыі ацэнкі ўстановы адукацыі таксама змянілі: доля прафесарска-выкладчыцкага складу з навуковымі ступенямі павінна быць не меншая за 45% замест 40%. Гэтая норма, праўда, пачне дзейнічаць толькі з 1 верасня 2030 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць