Здарэнні22

Захоп закладніка і катаванні: у Закапанэ будуць судзіць беларуса за выкраданне чалавека

Пракуратура горада Закапанэ накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да беларуса і паляка, якіх абвінавачваюць у выкраданні і жорсткім катаванні 24‑гадовага хлопца. Паводле следства, у верасні 2025 года злачынцы выкралі яго і жорстка здзекаваліся, спрабуючы атрымаць грошы.

Паводле польскай пракуратуры, пацярпелага трымалі ў падвале аднаго з будынкаў у Закапанэ, дзе яго збівалі, затыкалі рот кляпам і прыкоўвалі кайданкамі да труб ацяплення. Пазней выкрадальнікі пачалі вазіць сваю ахвяру па розных гарадах Польшчы, у тым ліку ў Гданьск і Гдыню. Яны патрабавалі ад сям'і хлопца выкуп.

Выратавацца маладзёну ўдалося толькі дзякуючы выпадку: скарыстаўшыся няўважлівасцю злачынцаў, ён змог адправіць маці паведамленне, пасля чаго жанчына звярнулася ў паліцыю.

Падчас затрымання ў аўтамабілі падазраваных — 36‑гадовага беларуса Аляксея Т. і 30‑гадовага паляка Адрыяна С. — праваахоўнікі знайшлі цэлы набор: агнястрэльную зброю, наркотыкі, пластыкавыя сцяжкі, якімі звязвалі рукі ахвяры.

Акрамя асноўнага абвінавачвання ў захопе закладніка, беларусу інкрымінуюць незаконнае валоданне зброяй, а яго саўдзельніку — захоўванне псіхатропных рэчываў.

Зараз абодва абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай. Згодна з польскім заканадаўствам, за захоп закладніка, звязаны з асаблівымі пакутамі, ім пагражае суровае пакаранне — ад 5 да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары2

  • Ганка
    17.03.2026
    Калі вы называеце Закапанае ‘Закапанэ’, дык трэба і Кракаў называць ‘Кракув’, і Лодзь - ‘Лудзь’ і г. д. А калі вы пішаце Кракаў і Лодзь, дык тады не ‘ў Закапанэ’, а ‘ў Закапаным’.
  • нтнтнт
    17.03.2026
    Ганка, вы блытаеце пераклад назвы (Закапанэ - ЗакапанАе) і адаптацыю вымаўленьня (Кракув - Кракаў). Назвы гарадоў не перакладаюцца, як і прозьвішчы людзей. А то так можна далёка пайсьці і замест Novi Sad будзе New Garden, замест Доха - Кругля, а замест Lukashenko - Цибулэнко.

    > не ‘ў Закапанэ’, а ‘ў Закапаным’
    А вось гэта цікава. Бо нават самі палякі гавораць "w Zakopanem", а не "w Zakopane".

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся11

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь задзейнічала авіяцыю для збіцця дронаў, якія залятаюць у Віцебскую вобласць 3

Сяргея Стрыбульскага з «Белага легіёна» асудзілі на тры з паловай гады і далі вялікі штраф

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся11

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць