Лазерная сістэма светлавой абвесткі дзейнічае ў эксперыментальным рэжыме на ўчастку аўтамабільнай дарогі М1 і павінна павысіць бяспеку начнога руху.

На аўтадарозе М1 Брэст — Мінск — мяжа Расіі запусцілі адзіную ў Беларусі сістэму светлавога апавяшчэння, якая дапаможа кіроўцам не заснуць за рулём.
«Чырвона-зялёныя лазерныя промні праецыруюцца ўздоўж трасы, каб павысіць канцэнтрацыю ўвагі вадзіцеляў ва ўмовах дрэннай бачнасці, прадухіліць засынанне за рулём», — растлумачылі ў прэс-службе Мінтранса.
Менавіта манатоннасць руху па хуткаснай магістралі часта становіцца прычынай трагедый, і лазеры павінны стаць тым раздражняльнікам, які разбудзіць увагу чалавека.
Спецыяльныя лазерныя ўстаноўкі з’явіліся на аварыйна небяспечных участках у раёне Дзяржынска і пасёлка Прывольны Мінскага раёна.
Сістэма будзе працаваць штодня з 23:00 да 5:00.
Каментары