Грамадства

У Іспаніі затрымалі беларусаў за крадзеж і перапродаж машын

У Іспаніі спынілі дзейнасць злачыннай групы, якая займалася крадзяжом машын прэміум-класа ў правінцыях Алікантэ і Валенсія, іх наступнай незаконнай легалізацыяй і продажам за мяжой. Пра гэта паведамляе радыё Cadena Ser са спасылкай на праваахоўныя органы, піша сайт «Беларусь и мир».

Расследаванне пачалося ў кастрычніку 2025 года пасля таго, як у горадзе Кампелья знайшлі аўтамабіль з падробленымі нумарнымі знакамі. Гэта ў выніку прывяло да ідэнтыфікацыі чатырох грамадзян беларускага паходжання ва ўзросце ад 40 да 50 гадоў, якія жылі ў гарадах Бенідорм і Лірыя.

Група дзейнічала паводле прадуманага плана і з выкарыстаннем тэхналогій. Злачынцы выбіралі транспартныя сродкі, ставілі GPS-трэкеры для адсочвання перамяшчэнняў, а затым, выкарыстоўваючы глушыцелі частот і складаныя электронныя сістэмы, адчынялі іх, не выклікаючы падазрэнняў.

Пасля крадзяжу машыны пакідалі на цэлыя тыдні прыпаркаванымі ў глухіх месцах. І толькі потым адганялі на канчатковыя пункты, дзе мянялі VIN-нумары, клеілі падробленыя ідэнтыфікацыйныя налепкі і атрымлівалі фальшывыя дакументы з іншых еўрапейскіх краін, рыхтуючы да вывазу.

Падчас паліцэйскай аперацыі праваахоўнікі прыйшлі ў кватэру ў Бенідорме, складское памяшканне ў Фінестраце і загарадны дом у Лірыі, дзе і праводзілася канчатковая «дапрацоўка» аўтамабіляў.

Чатырох беларусаў затрымалі. Акрамя таго, знайшлі восем скрадзеных машын і канфіскавалі вялікую колькасць спецыялізаванага абсталявання, якое магло быць выкарыстана для здзяйснення крадзяжоў.

Затрыманых, раней судзімых за аналагічныя дзеянні, падазраюць у крадзяжы з узломам, падробцы дакументаў і прыналежнасці да злачыннай арганізацыі. Яны застануцца пад вартай да суда. Расследаванне працягваецца.

Каментары

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць