Свет

Пасол Ірана ў Маскве абверг інфармацыю пра знаходжанне Хаменеі ў Расіі

Пасол Ірана ў Маскве Казем Джалалі зняпраўдзіў інфармацыю, што новы вярхоўны лідар Маджтаба Хаменеі знаходзіцца ў Расіі на лячэнні, паведамляе расійскае дзяржагенцтва ТАСС.

Фота: Morteza Nikoubazl / NurPhoto via Getty Images

Кувейцкая газета Al-Jarida пісала, што 56‑гадовага Маджтабу Хаменеі, які, як мяркуецца, атрымаў раненні, перавезлі ў Маскву для лячэння.

У Крамлі адмовіліся каментаваць гэту інфармацыю. Цяпер пасол у Расіі выступіў з яе абвяржэннем.

«Сёння навіна аб пераводзе Вярхоўнага лідара рэвалюцыі ў Расію для лячэння — гэта новая псіхалагічная вайна. Іранскім лідарам не трэба бегчы і хавацца ў сховішчах, іх месца — на вуліцах сярод народа», — сказаў іранскі дыпламат.

Нягледзячы на адсутнасць лідара на публіцы, афіцыйны Тэгеран настойвае на тым, што сітуацыя пад кантролем. Міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы запэўніў, што Маджтаба Хаменеі знаходзіцца «ў добрым здароўі» і цалкам кіруе працэсамі ў дзяржаве.

Тэкст першага звароту Хаменеі да народа 12 сакавіка зачытаў дыктар іранскага дзяржаўнага тэлебачання. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

«Чакалі 2 гады. Віза — на 9 дзён». Як беларусы цяпер прабіваюцца ў Еўропу8

У Клімавічы прывезлі васковага Пуціна ФОТАФАКТ18

Галоўная беларуская пляцоўка Беластока пад пагрозай закрыцця і просіць дапамогі8

«Прыкінь, сістэма!». Мужу Насці Туман у Беларусі за перавышэнне хуткасці заблакавалі арэндную машыну7

У клубным доме на Язмінавай прадаюць выдатную чатырохпакаёўку

Беларускую доктарку звольнілі з працы ў Вялікабрытаніі. Яна не разумела звычку брытанцаў абмяркоўваць з ёй надвор’е24

Стала вядома пра вынікі праверкі па скарзе аб збіцці вучня ў полацкай спартыўнай школе4

Вагнераўцы на расійскім «ценявым флоце» — не толькі для аховы грузаў. Вынікі новага расследавання2

«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць