Свет55

Макрон збіраецца ў Польшчу для абмеркавання планаў міратворчай місіі ва Украіне

Прэзідэнт Францыі ў чацвер прыляціць у Варшаву, каб абмеркаваць план еўрапейскай міратворчай місіі, якая дазволіць захаваць украінскі суверэнітэт у рамках магчымай дамоўленасці паміж Трампам і Пуціным, піша польскае выданне Rzeczpospolita.

Эмануэль Макрон. Фота: Chesnot/Getty Images

Rzeczpospolita адзначае, што ў сітуацыі глыбокага палітычнага крызісу, які акурат цяпер перажывае Францыя, толькі надзвычай важныя справы могуць прымусіць Эмануэля Макрона некуды паехаць. І акурат такой справай з'яўляецца пытанне вайны ва Украіне, якое цяпер паўстае ўсё больш востра з-за таго, што 20 студзеня на пасаду прэзідэнта ЗША мае заступіць Дональд Трамп.

7 снежня напярэдадні ўрачыстасці адкрыцця ў Парыжы адноўленага сабора Нотр-Дам Макрон менш чым гадзіну размаўляў тэт-а-тэт з Трампам у Елісейскім палацы, а пасля да іх на паўгадзіны далучыўся Уладзімір Зяленскі.

«З таго, што я разумею, Эмануэль Макрон паведаміў Дональду Трампу, што Еўропа не толькі не можа быць выключаная з перамоў ЗША і Расіі, бо мае тут уласныя сур'ёзныя інтарэсы бяспекі, але і гатовая ўдзельнічаць у гэтым працэсе фінансава, а галоўнае — узяць на сябе рызыку, звязаную з абаронай украінскага суверэнітэту», — заявіў польскаму выданню Каміль Гран, які да 2022 года быў намеснікам генеральнага сакратара НАТА.

Асновай французскай прапановы з'яўляецца міратворчая місія, якая гарантавала б, што Крэмль у будучыні не парушыць магчымае перамір'е і вызначаную лінію размежавання.

У лютым Макрон упершыню прапанаваў ідэю накіравання войскаў НАТА ва Украіну. Аднак ён не вызначыў умоў, пры якіх гэта магчыма. Больш канкрэтна да гэтай ідэі ён звярнуўся 11 лістапада на сустрэчы ў Парыжы з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам.

«Місія магла б складацца з пяці брыгад (прыкладна 40 тысяч вайскоўцаў). Кіраванне адной з іх магла б узяць на сябе Польшча», — тлумачыць Элі Тэненбаўм, эксперт парыжскага IFRI.

Паводле Каміля Грана, ёсць тры спосабы забеспячэння гарантый бяспекі для Украіны:

«Першы — «нямецкі», гэта значыць прыняцце краіны ў НАТА нават без вызначэння канчатковых межаў. Аднак Амерыка і Германія супраць гэтага. Другі — «ізраільскі», гэта значыць масавая пастаўка зброі Украіне нават пасля заключэння міру. Трэці — «карэйскі», які прадугледжвае міжнародную міратворчую місію для кантролю лініі размежавання».

Украінскі лідар Уладзімір Зяленскі нядаўна ўпершыню выказаўся, што менавіта такая місія магла б гарантаваць бяспеку краіны, пакуль Украіна чакае гарантый ад НАТА.

На фоне ўнутраных праблем Францыі і адсутнасці парламенцкай большасці Макрон застаецца адзіным, хто мае права прымаць рашэнні аб выкарыстанні французскіх узброеных сіл і кірунках знешняй палітыкі.

У той жа час на гэты момант Крэмль не падае ніякіх сігналаў, што гатовы адмовіцца ад імкнення кантраляваць усю ўкраінскую тэрыторыю і пайсці на пагадненне з Украінай і яе саюзнікамі. 

Між тым прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск сёння на пасяджэнні ўрада сказаў, што перамовы аб міру ва Украіне могуць пачацца ўжо гэтай зімой:

«Як вы можаце сабе ўявіць, наша дэлегацыя будзе суадказнай, сярод іншага, за тое, як будзе выглядаць палітычны каляндар, магчыма, якой будзе сітуацыя падчас перамоваў, якія могуць, хоць гэта яшчэ пад пытаннем, пачацца зімой гэтага года», — заявіў ён.

Каментары5

  • Літвін
    11.12.2024
    Васіль ну сур’ёзна што вы паліце ці якія наркотыкі спажываеце калі такую бздуру пішыце?
    Ніхто з Еўра бюракратаў за Украіну не будзе ні змагацца ні штосці рваць . Усё Украіну злілі і памянялі на Сірыю. Праект Украіна дапабачэнне!
  • Бабуін
    11.12.2024
    Макрон неяк ляпнуў языком, што можа паслаць ва Ўкраіну французскія войскі. А потым так спужаўся сказанага, што пачаў даваць заднюю. Я б ад гэтага палахлівага балабола нічога сур'ёзнага не чакаў.
  • Васіль
    11.12.2024
    Літвін , сачыце за навінамі, і будзеце здзіўленыя. Зараз яны раптоўна асьмялеюць і набяруцца дзёрзкасці, вось пабачыце. А хто не набярэцца - той выйдзе з наты. Альбо tariffs)

Цяпер чытаюць

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Усе навіны →
Усе навіны

Звольнены ўчора Удовікаў прызначаны намеснікам генеральнага пракурора Беларусі4

Памёр адзін з заснавальнікаў «Песняроў» Уладзіслаў Місевіч8

«Гэты дзікун чуў толькі пра шымпанзэ». Парагвайская сенатарка справакавала расісцкі скандал з Мбапэ12

Каля гатэля ў Дамаску, дзе спыніўся Макрон, прагучалі выбухі2

У Грэцыі судзяць 55‑гадовую вычварэнку з Беларусі, якая прымушала дзяцей танцаваць голымі і здымала порна з імі5

Пад Кіевам знайшлі цела жанчыны, якую расшуквалі за замах у Манака на ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена9

Ціханоўская: Калі будуць свабодныя выбары, я ў іх удзельнічаць не буду. Але цяпер не час канкураваць47

Буданаў: Лукашэнка пачуў перасцярогі Украіны. Не бачу пагрозы наступу з боку Беларусі10

У Гродне прадаюць унікальную кватэру, якой мог бы пазайздросціць Карлсан12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць