Вайна99

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць адпраўку ва Украіну да 100 тысяч вайскоўцаў

Еўрапейскія краіны вядуць дэталёвыя перамовы з нагоды адпраўкі вайсковага кантынгенту ва Украіну ў выпадку спынення або замарозкі вайны з Расіяй, паведамляюць крыніцы Reuters.

Вайскоўцы нямецкага бундэсвера на вучэннях у Літве. Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

Па словах суразмоўцаў агенцтва, мінімальная колькасць такой місіі ацэньваецца ў 40 тысяч салдат. Аднак ёсць меркаванне, што для абароны Украіны ад паўтарэння расійскай агрэсіі спатрэбяцца і 100 тысяч вайскоўцаў, заявіў прадстаўнік еўрапейскіх службаў бяспекі.

Аснову кантынгенту могуць скласці вайскоўцы з пяці-васьмі краін, сярод якіх Германія, Вялікабрытанія, Францыя, Італія і Польшча.

Ягоная канчатковая колькасць будзе залежаць ад фармату, які цяпер абмяркоўваецца. Так, Італія выступае за міратворчую місію, тады як у Францыі і Украіне робяць акцэнт на стрымліванні Расіі.

Краіны таксама вядуць дыскусію пра тое, пад чыёй эгідай будзе разгорнуты кантынгент.

Міністр абароны Італіі Гвіда Кразета заявіў, што міратворцы павінны дзейнічаць пад эгідай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Але іншыя чыноўнікі кажуць, што гэта дасць Расіі занадта вялікі ўплыў, паколькі яна з'яўляецца пастаянным членам Рады бяспекі ААН.

На думку аналітыкаў, еўрапейцам таксама прыйдзецца пераканаць ЗША ўзяць удзел у місіі, хоць бы ў выглядзе разведвальнай і іншай аператыўнай дапамогі. Пры гэтым падчас нядаўніх перамоў з прэзідэнтамі Францыі і Украіны Эмануэлем Макронам і Уладзімірам Зяленскім абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выключыў выкарыстанне амерыканскіх войскаў для кантролю спынення агню.

Крыніцы таксама звяртаюць увагу на тое, што адпраўка кантынгенту ва Украіну павысіць рызыку прамога канфлікту з Расіяй і павялічыць нагрузку на ўзброеныя сілы еўрапейскіх краін, якія прывыклі спадзявацца на падтрымку ЗША.

З пункту гледжання супрацоўніка Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў Франца-Штэфана Гадзі, выдзяленне 100 тысяч міратворцаў вымусіць дзяржавы ЕС расцягнуць свае сухапутныя войскі і скараціць удзел у іншых місіях, напрыклад, на Балканах. Застаюцца незразумелымі і многія іншыя пытанні, у тым ліку патэнцыйныя ўмовы прымянення зброі.

«Што адбудзецца, калі ў еўрапейскага салдата стрэляць?» — задаецца пытаннем апытаны Reuters французскі вайсковы чыноўнік.

Каментары9

  • Скептик
    18.12.2024
    Если честно, у Европы нет армии и нет воли на это. Так что не верю в это. Все пустые разговоры. У немцев нет армии и политической воли. У Франции нет по сути армии. У Британии нет армии, пара бригад. Поляки сказали, что не впишутся. Про прочие страны и говорить нечего. Европа разоружилась. И это очень глупо оказалось и опасно. Европа по аналогии застыла в ситуации 1938-1939 годов. НАТО по факту это американцы и только.
  • AlexxelA
    18.12.2024
    Трэба тыя 100 тысяч не ў якасці місіі аб спыненні агню пасылаць, а ў якасці паўнавартаснай дапамогі ЗСУ для перамогі над оркамі.
  • нацыяналдэмакрат
    18.12.2024
    Васіль, Крамп ужо заткнуўся як Пуцену патэлефанаваў

Цяпер чытаюць

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады2

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачаўся суд па гучнай справе Ліпскіх, якія з помсты планавалі забіць 50 чалавек2

Офіс Ціханоўскай ужо ад сёння пачынае працу ў Варшаве34

Аўтобус перакуліўся ў Пухавіцкім раёне, чацвёра пасажыраў у бальніцы

Бартосік: «Як ты можаш параўноўваць нудны і банальны порнхаб з класічнай беларускай літаратурай!»3

Намесніка дырэктара буйнога прадпрыемства з Дзятлаўшчыны пасадзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады2

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць