Усяго патроху

Тэлевізар зьнішчае памяць

Ежце болей рыбы, разгадвайце болей крыжаванак і выключыце тэлевізар, калі хочаце мець лепшую памяць – вынікае з аўстралійскага інтэрнэт-дасьледваньня «Нацыянальны тэст памяці».

Ежце болей рыбы, разгадвайце болей крыжаванак і выключыце тэлевізар, калі хочаце мець лепшую памяць – вынікае з аўстралійскага інтэрнэт-дасьледваньня «Нацыянальны тэст памяці».

У дасьледваньні прыняло ўдзел амаль 30 тыс. чалавек падчас тыдня навукі ў Аўстраліі. Пры дапамозе тэсту спраўджвалася, як карыстальнікі інтэрнэту даюць сабе рады з запамінаньнем сьпісу пакупак, узгадваньнем імёнаў, твараў і прафэсіяў, выкліканьнем успамінаў ці знаходжаньнем розьніцы паміж здымкамі.

Удзельнікі дасьледваньня таксама запоўнілі апытальнік на тэму розных звычак, напрыклад, спажываньня алькаголю, агляданьня тэлевізіі і чытаньня.

Высьветлілася, што найважнейшым чыньнікам, што вызначыў вынік тэсту, было агляданьне тэлевізіі. Карыстальнікі інтэрнэту, якія глядзяць тэлевізар у дзень менш за гадзіну, лепей за тэлеманьякаў далі сабе рады ўва ўсіх заданьнях, зьвязаных з памяцьцю.

На горшыя вынікі тэсту паўплывала таксама штодзённае спажываньне вялікай колькасьці алькаголю, таксама пацьвердзілася сувязь добрай памяці з чытаньнем аповесьцяў.

Тыя, хто разгадвае крыжаванкі, лепш запамінаюць сьпісы пакупак і прыгадваюць імёны, а спажываньне рыбы раз на тыдзень папраўляе здольнасьць запамінаць сьпісы пакупак – вынікае з дасьледваньня.

Жанчына і мужчыны мелі такія самыя вынікі ўва ўсіх заданьнях.

Важным для памяці зьяўляецца здароўе ў яго шырокім разуменьні – фізычнае і псыхічнае, дыета і актыўны стыль жыцьця – падкрэсьліла адна з кіраўнікоў дасьледваньня, нэўрапсыхоляг з унівэрсытэту ў аўстралійскім штаце Квінслэнд Нэнсі Пэчана.

Экспэрт падкрэсьліла, што для памяці карысная разумовая актыўнасьць. «Тэлевізія – не благая рэч, але яна адбірае час, які б можна было прысьвяціць на выкананьне чагосьці, што патрабуе ад мозгу крыху большага высілку. Тэлевізія можа быць пасыўнай дзейнасьцю, у той час, калі чытаньне вымагае актыўнасьці, што нашмат лепш» – патлумачыла яна.

Навукоўцы папярэдзілі, што тэст сыгналізуе пра пэўныя заканамэрнасьці на тэму чалавечай памяці, аднак з інтэрнэт-дасьледваньнем заўсёды зьвязаная рызыка несур’ёзнага ці нядобрасумленнага падыходу яго ўдзельнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

«Вагнер» завербаваў людзей у Лондане, каб тыя выкралі расійскага бізнэсмена Чычваркіна. Адзін з іх перапісваўся з «Minsk KGB»6

Як Трамп выкарыстоўвае «тэорыю вар'ята», каб мяняць свет пад сябе. І ў яго атрымліваецца4

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч засталі на прыродзе2

На гарадзішчы на Менцы знайшлі фрагмент амфары з рунай11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць