Палітвязня Ціхана Осіпава будуць судзіць трэці раз за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
Былая палітзняволеная Антаніна Канавалава паведаміла, што супраць палітвязня Ціхана Осіпава распачалі трэцюю крымінальную справу за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі», піша «Вясна».

Раней палітвязня, асуджанага першапачаткова на 11 гадоў, ужо двойчы асудзілі паводле арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Агулам яму дадаткова прызначылі яшчэ два гады і два месяцы пазбаўлення волі.
У зняволенні ў Ціхана пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем, у тым ліку з хрыбетнікам і сэрцам. Цяпер ён утрымліваецца ў ШІЗА ў ваўкавыскай калоніі № 11.
Каментары