Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага.

Папа Леў XIV. Фота: AP Photo / Andrew Medichini
Папу Льва XIV прааперыравалі днём 13 кастрычніка, паведаміла прэс-служба Ватыкана.
Хірургі выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталагічнае даследаванне пацвердзіла дыягназ — адэнакарцыному лёгкага.
Аперацыя доўжылася прыкладна паўтары гадзіны і, паводле дактароў, прайшла паспяхова, без ускладненняў.
Раней Леў XIV сам паведаміў, што падчас абследавання ў яго выявілі невялікае новаўтварэнне ў лёгкім. Тады Ватыкан не ўдакладняў, ці было яно злаякасным.
Цяпер чытаюць
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары
самастворанага опіюму для народа намеснік бога на Зямлі?
але не ўсім дасяжна такая медыцына, як небажыхарам