Грамадства22

Выйшла на свабоду апошняя група асуджаных па справе ваўкавыскага чата

Удзельнікі дваровага тэлеграм-чата «Вольныя ваўкі» Вольга Пракопчык, Алена Жукава і Віктар Турчэнік цалкам адбылі прызначаныя тэрміны ў калоніі.

Вольга Пракопчык і Алена Жукава

Восенню 2024 года па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў у межах «справы дваровых чатаў». Паводле версіі абвінавачання, удзельнікі чатаў нібыта спрабавалі аб’яднацца ў арганізацыю з мэтай захопу ўлады. 29 кастрычніка 2024 года КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем дваровую кааліцыю «Ордэн», у якую ўваходзілі чаты «Злые когтики», «Сухарево», «Сеніца2.0», «Солідарность», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «ВИЛИЯ», «Скромные матрешки» і «Соседи».

У Гродзенскім абласным судзе напрыканцы кастрычніка 2025 года суддзя Зінаіда Барцэвіч асудзіла дзевяць жыхароў Ваўкавыска — шэсць жанчын і трох мужчын — за ўдзел у тэлеграм-чаце «Вольныя ваўкі». Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні паводле часткі 3 артыкула 361‑1 Крымінальнага кодэкса. Кожнаму прызначылі пакаранне ў выглядзе тэрміну калоніі і штрафу ў памеры 800 базавых велічынь, што на той момант складала 33 600 рублёў.

Ілля Ходас і Віталь Цынкель атрымалі па два гады і дзевяць месяцаў, Наталля Краўчук — два гады і восем месяцаў, Лілія Юруць, Людміла Шрубок, Вольга Пракопчык, Алена Жукава, Ірына Дабрыновіч і Віктар Турчэнік — па два гады і шэсць месяцаў калоніі.

«Вясне» стала вядома, што 3 кастрычніка на свабоду выйшлі Вольга Пракопчык, Алена Жукава і Віктар Турчэнік. Пры гэтым яны сталі апошнімі, хто вызваліўся па гэтай справе, бо астатнія шэсць чалавек на волі з 20 сакавіка 2026 года.

Ілля Ходас, Віталь Цынкель, Наталля Краўчук, Лілія Юруць, Людміла Шрубок і Ірына Дабрыновіч трапілі ў лік вялікай групы палітвязняў, вызваленых у выніку сакавіцкага візіту ў Мінск Джона Коўла. Тады выйшлі на волю 250 палітвязняў, і пераважнай большасці з іх нават дазволілі застацца ў Беларусі.

Каментары2

  • Морфеус
    13.10.2026
    Дурдом какой-то.

    "По версии обвинения, участники чатов якобы пытались объединиться в организацию с целью захвата власти."
    Лукашисты уже давно объединились с целью захвата власти и даже осуществили это. Когда-то и за это придется отвечать.
  • згода
    14.10.2026
    Морфеус, усяму цывілізаванаму свету гэты захоп і гвалтоўнае ўтрыманне відавочна. І толькі ад волі і прынцыповай адказнасці беларускага народа будзе залежыць якім чынам злачынцы будуць пакараныя. Доказы ў наш час сабраць і прадставіць у суд будзе не складана. Так што цешыць сябе ілюзіяй, што савецкія карнікі былі не пакараныя і таму і ў цяперашніх усё сыйдзе ў пясок, вельмі наіўна.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць