Расійскія войскі ўначы атакавалі ўсе тры цеплаэлектрастанцыі ў Кіеве
Таксама пад ударамі апынуліся аб’екты энергасістэмы ў Харкаве і вобласці.

Фота: Danylo Antoniuk/Anadolu via Getty Images
Расійскія войскі ўначы атакавалі ўсе тры ЦЭЦ у Кіеве, заявіў прэм’ер-міністр Сяргей Карэцкі, паведамляе Украінская служба Радыё Свабода.
Таксама пад ударамі апынуліся аб’екты энергасістэмы ў Харкаве і вобласці, а таксама крытычная інфраструктура Кіеўшчыны, якая забяспечвае электразабеспячэнне сталіцы Украіны і цэнтральных рэгіёнаў.
Таксама сёння ноччу Расія атакавала чыгуначныя аб’екты ў пяці абласцях Украіны. Пад ударамі апынуліся аб’екты на Харкаўшчыне, Кіеўшчыне, Вінніччыне, Хмяльніччыне і Цярнопальшчыне. Пашкоджанні істотныя.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары
Ці гэтыя ўкраінскія ракеты былі толькі распілам бабла?
Чаму маўчыць Дзяніс Штылерман. Які гразіўся біць па беларускай тэрыторыі ў адказ на працу рэтранслятараў (якія ці то былі, ці то не былі).
Дзяніс Штылерман хваліўся, што ўся крытычная інфраструктура Беларусі будзе знішчаная ў першыя суткі". https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/398774
Дык чаму ж Штылерман не знішчыць усю крытычную інфраструктуру Расеі хаця б на некалькі соцень кіламетраў вакол?
Ну хаця б тры цеплаэлектрастанцыі ў гарадах РФ - сіметрычна.