Культура4747

Парфёнаў пра Шагала: «Гэта рускі мадэрн, не існавала ніякага беларускага жывапісу»

Вядомы расійскі журналіст Леанід Парфёнаў падзяліўся сваім бачаннем культурнай прыналежнасці славутага мастака з Віцебска. «Наша Ніва» папрасіла Мікіту Моніча пракаментаваць ягоныя словы. 

Леанід Парфёнаў каля афішы вялікай выстаўкі Шагала, якая праходзіць у венскай «Альберціне». Скрыншот відэа.

У адным з апошніх выпускаў расійскага ютуб-канала «Рэдакцыя» ягоны вядоўца Аляксей Півавараў сустрэўся з Парфёнавым у Вене, каб пагутарыць з ім пра мастацтва, імперыі і рускую культуру.

Каля будынка галерэі «Альберціна» расійскія журналісты звярнулі ўвагу на афішу да вялікай выстаўкі Марка Шагала, якая праходзіць з лістапада 2024 да 9 лютага 2025 года ў гэтым музеі.

На афішы была змешчана рэпрадукцыя карціны «Дзень народзінаў», напісаная Маркам Шагалам у 1915 годзе, шчаслівы перыяд для мастака, калі каханая Бэла Розенфельд стала ягонай жонкай.

Карціна «Дзень народзінаў», напісаная Маркам Шагалам у 1915 годзе. Захоўваецца ў калекцыі Нью-Ёркскага музея сучаснага мастацтва. Фота: Wikimedia Commons

Парфёнаў, які не з'яўляецца прафесійным мастацкім крытыкам, але вельмі цікавіцца мастацтвам, вырашыў падзяліцца сваімі назіраннямі наконт гэтай карціны, якая цяпер захоўваецца ў Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку:

«Зразумела, што ўсе гэтыя матывы з Бэлай, яны таксама пазнаюцца, але самі гэтыя сукенкі, якія іначай як «нэпманаўскімі» па-руску не назавеш… Такі радыкальны жанравы Шагал гэта рэдкасць. Той Шагал, якога ўсе чакаюць, цырк, козлікі, майсееў куст, які цвіце — гэтага дабра на выстаўцы таксама навалам». 

Пасля чаго Півавараў задае Парфёнаву правакацыйнае пытанне, а ці рускі мастак Марк Шагал, на што той вырашаецца патлумачыць усю сутнасць віцебскага мастака так, як ён яе бачыць.

«Як школа гэта, відавочна, рускі і французскі мадэрн. Я не разумею, навошта прывязвацца да яго яўрэйскага паходжання. Не існавала тады ніякага яўрэйскага мастацтва, не існавала ніякага беларускага жывапісу ў тыя часы. Ну, Віцебск увогуле ніхто не ўспрымаў ніякай Беларуссю ў тагачаснай унітарнай Расійскай імперыі», — адказвае Леанід Парфёнаў.

@nashaniva Парфёнаў пра Шагала: «Гэта рускі мадэрн» #шагал #мастацтва #искусствовтикток #витебск #политика #новости #беларусь ♬ Swan Lake "dance of four swans" - Kohrogi

На думку Парфёнава Шагал, у значнай ступені выйшаў з рускага мадэрну, як і ўся мастацкая школа, якую яны стварылі з Эль Лісіцкім тады ў Віцебску ў вельмі недаўгавечны час рэвалюцыйнай рамантыкі. Але і заходнія ўплывы журналіст не адмаўляе.

«Ён яшчэ дастаткова маладым чалавекам пераехаў у Францыю, але і да гэтага, да Першай сусветнай вайны ён у Францыі вельмі моцную ін’екцыю гэтага ўсяго атрымаў. Яны былі ў значнай меры сфарміраваныя на Захадзе, менавіта гэтым мадэрнісцкім мастацкім метадам», — дадае Парфёнаў.

Чый Шагал? 

«Наша Ніва» папрасіла растлумачыць беларускага мастацтвазнаўца Мікіту Моніча, ці маюць расіяне падставы, каб адмаўляць у прыналежнасці Шагала да яўрэйскага і беларускага мастацтва.

«У мяне складанае ўспрыманне гэтага пытання. Прысвойваць сабе Шагала карысна кожнай нацыі, якая можа сабе гэта дазволіць. Я, мабыць, не пагаджуся, што не было яўрэйскага мастацтва. Тут Парфёнаў спрошчвае.

Але Шагал сапраўды не пра беларускае мастацтва ў момант ягонай прысутнасці ў Віцебску», — тлумачыць Моніч.

Адзначым, што ў некаторых музеях цяпер выпраўляюць подпісы да карцін Шагала. Калі раней там месцам яго нараджэння стаяла Расія, то цяпер пазначаюць, што Віцебск — сучасная Беларусь.

На пытанне пра тое, як беларусам адстойваць права называць Шагала сваім, Моніч дае некаторыя практычныя парады.

«Шагала не атрымаецца прысабечыць адно толькі вербальнымі інтэрвенцыямі. Трэба рабіць выставы, даследаваць, набываць творы ды ўключаць яго ў школьную праграму. 

Я бачу, як у сацсетках беларусы ходзяць на выставы Шагала па ўсім свеце. У Віцебску і Мінску можна пабачыць творы Шагала. Нядаўна яго літаграфію набыў Салей. Працягваюцца даследаванні навукоўцаў. І я рабіў відэа пра Шагала раней і працягну ў будучыні.

Ілля Салей з літаграфіяй Шагала, набытай на аўкцыёне Christie's. Фота Іллі Салея

Гэта як з матэрыяльнай спадчынай — калі пра спадчыну не рупіцца, то яна можа знікнуць. Што той закінуты горад, які заносяць пяскі пустыні», — дадае мастацтвазнавец.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары47

  • Шляхцич Завальня
    12.01.2025
    Витебск, до второй мировой войны, был на 40% еврейским городом.
  • Яніна
    12.01.2025
    Не беларускі і не рускі, а жыдоўскі мадэрн.
  • Валенты
    12.01.2025
    "Хорошіе русскіе" ізноў дэманструюць свае найлепныя якасці. Ганьба.

Цяпер чытаюць

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы7

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Патэнцыйныя патрабаванні Расіі на перамовах уключаюць «дэмантаж кіеўскага рэжыму»8

Расійскія прапагандысты паказалі Пуціна ў Курскай вобласці7

Вольга Карач пахвалілася новай працай. Яна звязана з ядзернай зброяй8

У нямецкім бундэстагу працаваў рэлакант з Расіі з сувязямі ў ФСБ5

Мінск увайшоў у топ-20 гарадоў свету, найлепшых для прагулак9

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?24

Двухрублёвую манету прадаюць на аўкцыёне за 490 рублёў. Чаму так дорага?

Трамп заявіў, што ягоныя прадстаўнікі едуць у Расію «проста цяпер»3

У Польшчы хочуць увесці падатак для бігтэхаў, але ЗША гэта не падабаецца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы7

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць