Свет11

Папа Францішак наведаў у Рыме выставу Шагала, які прадстаўлены на ёй як беларускі мастак

8 снежня Папа Францішак наведаў Палац Чыпола, каб убачыць карціну «Белае Укрыжаванне» — шэдэўр Марка Шагала, які ён называў сваім любімым мастацкім творам.

Фота: iubilaeum2025.va

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, карціна была дастаўлена ў Рым з Чыкагскага інстытута мастацтваў дзякуючы супрацоўніцтву з Дыкастэрыяй па евангелізацыі і фонду Fondazione Roma з нагоды набліжэння Юбілейнага года. Адкрытая напрыканцы лістапада выстава стала першай у новай рымскай музейнай прасторы Museo del Corso і працягнецца да 27 студзеня 2025 года.

Белае Укрыжаванне, створанае ў 1938 годзе, з’яўляецца вельмі важным творам Шагала.

Яно было напісана пасля так званай «Крыштальнай ночы» — адной з самых драматычных падзей антысеміцкага пераследу, развязанага нацысцкім рэйхам напярэдадні Другой сусветнай вайны.

Будучы кардыналам, на старонках кнігі «Езуіт», якая выйшла ў 2010 годзе, Хорхэ Бэргольё назваў гэтую карціну сваёй улюбёнай, адказваючы на пытанне журналіста пра мастацкія ўпадабанні.

«Я заўсёды лічыў гэтую карціну адной з найцудоўнейшых сярод створаных калі-небудзь. Укрыжаваны тут спакойны і натхнёны надзеяй»,— адзначаў тады будучы пантыфік.

У афіцыйным прэс-рэлізе Святога Пасада да адкрыцця выставы Марка Шагала ён быў названы менавіта беларускім мастаком — celebre pittore bielorusso — «славуты беларускі мастак».

Як адзначае Vatican News, такое акрэсленне мае асаблівае значэнне, бо падзея з’яўляецца часткай афіцыйнай культурнай праграмы Юбілею 2025 года, што надае гэтаму асаблівую вагу ў міжнародным культурным кантэксце.

Выстава «Шагал у Рыме. Белае Укрыжаванне» — адна з ключавых падзей культурнай праграмы Юбілейнага года — даступная для бясплатнага наведвання на працягу двух месяцаў. Экспазіцыя размяшчаецца ў прэстыжным Палацы Чыпола. Месца было абрана невыпадкова: яно мае доўгую гісторыю прадстаўлення значных мастацкіх твораў і забяспечвае неабходныя ўмовы для экспанавання такога каштоўнага твора як «Белае Укрыжаванне».

Каментары1

  • Сок
    10.12.2024
    (((Белорусский)))

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза4

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

Куды глядзіць цэнзура? У Расіі знялі серыял пра горад у рэзервацыі, поўны палітычных матываў4

«Дзеці як пабітыя сабакі». Беларуска не можа вярнуць сыноў, якіх былы муж таемна вывез у Луганск5

У Гродне будуюць шматпавярховік, якому могуць пазайздросціць мінчукі7

Маск: Гарады на Месяцы з'явяцца на працягу 10 гадоў, на Марсе — праз некалькі дзесяцігоддзяў4

Мужчына выжыў пасля жудаснага нападу акулы на Карыбах. Ён падзяліўся, што з ім было1

Расеец, які дапамагаў у замаху на генерала ГРУ Аляксеева, працаваў у звязанай з ФСБ кампаніі3

У Пінску дзяўчына зняла абутак на ўваходзе ў кавярню, каб не запэцкаць вымытую падлогу16

«Гэта жорсткі эксперымент». Кур'ер даставіў мінчанцы букет у дзень нараджэння, а праз 10 хвілін забраў яго13

Маск анансаваў масавую вытворчасць электрагрузавікоў Tesla Semi3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза4

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць