Свет66

Замест Расіі вайсковыя базы ў Сірыі можа размясціць Турцыя

Кіраўнік пераходнага ўрада Сірыі Ахмед аш-Шараа і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган абмяркуюць абаронны пакт, у рамках якога Анкара зможа размясціць свае базы на тэрыторыі паўднёвага суседа, паведамілі чатыры крыніцы агенцтва Reuters у сірыйскіх спецслужбах.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган і кіраўнік пераходнага ўрада Сірыі Ахмед аш-Шараа. Фота: Turkish Presidency via AP

Сустрэча двух лідараў праходзіць 4 лютага. Са слоў суразмоўцаў Reuters, гаворка пойдзе пра дзве турэцкія базы ў пустынным раёне на ўсходзе Сірыі, вядомым як Бадыя. Раней праўрадавая газета Türkiye паведамляла, што Анкара плануе размясціць там да 50 знішчальнікаў F-16.

Акрамя гэтага, Турцыя атрымае дазвол на выкарыстанне паветранай прасторы Сірыі ў вайсковых мэтах і возьме на сябе абавязацельства аб дапамозе ў выпадку ўзнікнення знешніх пагроз.

Афіцыйны прадстаўнік кіраўніка пераходнага ўрада паведаміў агенцтву, што аш-Шараа абмяркуе «падрыхтоўку Турцыяй новай сірыйскай арміі» — ранейшая была распушчаная пасля звяржэння рэжыму Башара Асада напрыканцы мінулага года, — а таксама «новыя сферы супрацоўніцтва», не ўдакладніўшы, якія менавіта.

Пры гэтым у Турцыі, якая ўваходзіць у НАТА, ужо ёсць вайсковыя базы ў раёне сірыйскіх правінцый Алепа і Ідліб.

Раней крыніцы выдання Bloomberg казалі, што Турцыя, якая падтрымала паўстанцаў падчас нядаўняй рэвалюцыі, выступае супраць захавання расійскіх баз у Сірыі, а новая адміністрацыя памятае, што Пуцін дапамог Асаду не саступіць у вайне, якая пачалася пасля «арабскай вясны», і да апошняга спрабаваў выратаваць ягоны рэжым. Таму наўрад ці Крэмль можа разлічваць на станоўчае развязанне пытання аб захаванні ім дзвюх вайсковых баз у Сірыі: авіябазы ў Хмейміме і марской базы ў Тартусе.

Каментары6

  • Andrew
    05.02.2025
    Отличная новость!
  • Мацква смокча
    05.02.2025
    Мацква смокча
  • Незабываемые пятничные шоу
    05.02.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам28

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Інжынер OpenAI ставіў жучкі ў офісе кампаніі. Яго затрымала ФБР, але пакуль няясна, на каго ён працаваў2

Рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Манцэвіч: Мне часам хочацца апынуцца за кратамі… На дзень, ну, гадзінку!

МЗС Беларусі назваў план НАТА на выпадак расійскага нападу падрыхтоўкай да агрэсіі11

«Белую крэпасць» у двары ЖК «Аркадзія» знясуць. Гаспадар распавёў, чым скончылася яго барацьба3

Новая прэс-сакратарка Трампа правяла першы брыфінг — і ў Белым доме ўжо сумняваюцца, ці доўга яна пратрымаецца10

Знакамітыя салігорскія тэрыконы могуць знікнуць1

Пад Харкавам уцяклі расійскія палонныя і застрэлілі пяцярых салдат УСУ ў доме3

За больш чым год выдалі 600 пашпартоў Новай Беларусі9

Начальнік Цэнтральнага РУУС Мінска пакінуў пасаду4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам28

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць