Дзевяць гістарычных жылых будынкаў капітальна адрамантуюць у Мінску ў 2026‑м
У 2026 годзе ў сталіцы капітальна адрамантуюць дзевяць жылых дамоў, якія адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасцей. Пра гэта Мінск-Навінам паведаміла генеральны дырэктар Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Марына Толсцік.

— Капітальны рамонт гістарычных будынкаў патрабуе нестандартнага падыходу і найвышэйшай кваліфікацыі работнікаў, якія яго выконваюць, — растлумачыла М. Тоўсцік. — Таму каб гарантаваць захаванне ўнікальнага аблічча будынкаў, усе праектныя рашэнні распрацоўваюцца і ўзгадняюцца сумесна з Міністэрствам культуры.
Па словах гендырэктара МГЖГ, падаражанне капрамонту такіх будынкаў, у параўнанні з рамонтам у тыпавых дамах, у асноўным звязана з фасаднымі работамі (іх кошт вышэйшы ў 2—2,5 разы), рэстаўрацыяй балконаў і рамонтам дахаў. У прыватнасці, для рамонту фасадаў выкарыстоўваюцца спецыяльныя тынкавальныя растворы і тэхналогіі, што дазваляюць аднавіць і захаваць дэкаратыўную ляпніну і максімальна наблізіць знешні выгляд дома да першапачатковага.
Каментары