У Мінску каля Акадэміі навук прадаецца кватэра ў доме-«сталінцы» 1957 года пабудовы, піша blizko.by.

Агульная плошча: 117,2 кв.м (пяць пакояў). Жылая плошча: 79,3 кв.м. Кухня: 15,2 кв.м. Два санвузлы. У кватэры трохметровыя столі. Дубовы паркет, венецыянская тынкоўка. У 2000 годзе ў доме быў праведзены капітальны рамонт.

Галоўная гасцёўня плошчай 28,7 кв.м. — тут знаходзіцца дэкаратыўны камін. Тры жылыя пакоі з выглядам на праспект, кожны каля 15 кв.м. Пяты пакой зусім маленькі (4,9 кв.м.) і даступны толькі праз кухню.
З кухні ёсць выхад на каваны балкон з французскімі вокнамі (від у двор).

Ёсць гасцявы санвузел — 1,3 кв.м. Асноўны — 7,0 кв.м. (з ваннай і душавой кабінай). У яго можна трапіць толькі праз гасцявы санвузел. Таксама пры кватэры ёсць падвал.

За кватэру хочуць $200 000 (прыкладна 653 480 рублёў). Цана за квадратны метр — $1 706.

Каментары