Грамадства1313

Ад сакавіка вяшчанне «Белсата» складзе дзевяць гадзін, з якіх тры — начное вяшчанне

20 лютага на супольным пасяджэнні Камітэта па замежных справах і Камітэта па культуры і СМІ польскага Сейма адбыліся слуханні, прысвечаныя сітуацыі на тэлеканале «Белсат», паведамляе reform.news.

Мацей Урубель, Аліна Коўшык і Міхал Бранятоўскі. Скрыншот трансляцыі.

Інфармацыю паведамлялі прадстаўнікі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, Міністэрства замежных спраў, а таксама генеральны дырэктар ліквідаванага TVP SA.

У дыскусіі ўдзельнічалі польскія парламентарыі, амбасадары і запрошаныя госці, сярод якіх:

Агнешка Рамашэўская — былая дырэктарка «Белсата»; прадстаўнікі журналісцкіх арганізацый — спікер Рады нацыянальных медыя Польшчы Ёана Ліхоцка і старшыня Саюза польскіх журналістаў Ёаланта Хайдаж; каля дваццаці дэпутатаў Сейма; новыя кіраўнікі «Белсата» — Міхал Бранятоўскі і галоўная рэдактарка беларускай рэдакцыі Аліна Коўшык. Слуханні вёў Павел Коваль, кіраўнік Камітэта па замежных справах Сейма.

Дзяржаўны сакратар Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Мацей Урубель прэзентаваў дзейнасць «Белсата»

Паводле яго слоў, тэлеканал належаў польскаму тэлебачанню TVP і фінансаваўся на 65% са сродкаў Міністэрства замежных спраў Польшчы, на 5% — з вонкавых датацый, а астатнія выдаткі пакрывала польскае тэлебачанне.

За 18 гадоў польскі МЗС выдаткаваў на «Белсат» 441 млн злотых (у сённяшніх варунках гэта 105,8 млн еўра).

На 2025 год фінансаванне «Белсата» застанецца нязменным — 54 млн злотых (сёння 12,9 млн еўра), але гэтыя сродкі будуць падзеленыя на тры часткі: «Белсат», аўтаномнае расійскае вяшчанне «Вот так», украінскую службу Slawa TV.

Паводле Урубеля, на «Белсаце» адбылася аптымізацыя і скарачэнне празмерных выдаткаў, якія па некаторых пазіцыях дасягалі 40%. Гэта палепшыла якасць праграм і дазволіла захаваць іх разнастайнасць.

Захоўваецца колькасць публіцыстычных праграм, пашыраецца інфармацыйны складнік.

Штат супрацоўнікаў скарачаецца з 320 да 260, з якіх 70 — новыя супрацоўнікі ўкраінскай рэдакцыі. Гэта азначае, што колькасць супрацоўнікаў «Белсата» і «Вот так» фактычна скарачаецца з 320 да 190 (згодна з данымі Reform.news).

Мацей Урубель таксама паведаміў, што, пачынаючы з 3 сакавіка, стартуе вяшчанне трох рэдакцый: беларускай, расейскай і ўкраінскай.

Вяшчанне рэдакцыі «Белсат» складзе 9 гадзін, тры з якіх — гэта начное вяшчанне, якое складаецца з паўтораў праграм. «Вось так» будзе вяшчаць 8 гадзін (2 — ноччу), Slawa TV — 7 (1 — ноччу).

Таксама ўводзіцца 2-х гадзінная праграма ў суботу і нядзелю «Раніца з Белсатам», а жывы навінавы выпуск павялічваецца з паўгадзіны да гадзіны.

Чытайце болей на Reform.news

Каментары13

  • Pcič
    21.02.2025
    Нічога не зразумееш. Белсат гэта новая беларуская рэдакцыя ці нешта трыадзінае? А раней Белсат меў і беларускую і расейскую часткі , але адзін вялікі бюджэт? Цяпер новая беларуская рэдакцыя цалкам беларускамоўная ці "вы жа самі разумееце так гістарычна склалася"?
  • Пціч
    21.02.2025
    Жора, айвой! Дык увесь гэны вінегрэт на адной частаце?!
  • СВЯТА?
    21.02.2025
    "Паводле Урубеля, на «Белсаце» адбылася аптымізацыя і скарачэнне празмерных выдаткаў, якія па некаторых пазіцыях дасягалі 40%. Гэта палепшыла якасць праграм і дазволіла захаваць іх разнастайнасць."

    Скарачэнне - гэта новае развіццё. Лявончык ужо начырыкаў новы пост пра тое, як добра, што развалілі гэты пісаўскі праект?

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення16

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

«Ледзь не затапталі адзін аднаго». Жыхары Магілёва сталі ў вялікую чаргу. Што раздавалі бясплатна?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення16

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць